Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каб уздыхнуць на поўныя грудзі, трэба сабраць крэдытаў на 20 мільярдаў даляраў», — Цярэшчанка


Віктар Цярэшчанка
Віктар Цярэшчанка

Такое меркаваньне вядомы эканаміст выказаў сёньня Свабодзе:

«Давайце возьмем найлепшы варыянт для беларускіх уладаў — яны атрымліваюць і крэдыт ад МВФ, і тыя траншы, што дагэтуль прытрымлівае Эўразійскі фонд стабілізацыі і разьвіцьця. Агулам гэта набярэцца каля пяці мільярдаў даляраў.

Але ж для нашай эканомікі гэтага вельмі мала. Бо на нас вісіць зьнешні доўг пад гарантыі ўраду ў памеры 15 мільярдаў. Плюс 5 мільярдаў неабходныя на так званыя бягучыя патрэбы. І ўсё гэта цяжкі груз. Кожны месяц трэба думаць, дзе ўзяць валюту, каб разьлічыцца за працэнты, якія аўтаматычна нарастаюць. Нешта зарабілі праз экспарт — і адразу гэтыя грошы ідуць на пагашэньне ранейшых пазык.

А ў выніку атрымліваецца, што Беларусь жыве са стратамі. Прайшлі суткі, страты павялічыліся. Прайшлі другія — яшчэ больш узрасьлі. На жаль, Беларусь стала стратнай дзяржавай».

На жаль, Беларусь стала стратнай дзяржавай

Віктар Цярэшчанка лічыць, што нават продаж так званага «сямейнага срэбра» ўжо ня выратуе:

«Упусьцілі мы гэты час. Хто цяпер будзе купляць трактарны ці аўтамабільны заводы? Сёньня ж у сьвеце і трактароў, і машын нават болей, чым патрэбна. Значыць, калі хто і пагодзіцца на такую зьдзелку, дык толькі за капейкі. Трэба было яшчэ гадоў 20 таму прадаць іх саліднаму заходняму інвэстару. У той час, і я гэта дакладна ведаю, такія прапановы паступалі — ад немцаў, напрыклад.

А што казалі на гэта нашы ўлады? Яны казалі: гэтыя прадпрыемствы — наш нацыянальны набытак. Я ня раз казаў: калі будзем так разважаць, то наступіць час, калі гэты нацыянальны набытак нікому ня будзе патрэбны. І гэты час прыйшоў. Ды сёньня лепей у полі пабудаваць новае, чым мадэрнізаваць старое. І такіх прадпрыемстваў у нас мноства: усе гэтыя „Гарызонты“...

А калі б дамовіліся з тымі ж немцамі, дык сёньня ў нас было б прадпрыемства, якое арыентаванае на заходні рынак. А інвэстар знаходзіў бы грошы для добрай працы такіх заводаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG