(Аляксандра Скрабец: ) “На гэты момант я ведаю, якая была сытуацыя на чацьвер. Тады ён піў сокі. У лісьце, які мы сёньня атрымалі, Сяргей піша, што адчувае сябе лепей”.
(Караткевіч: ) “Якая Вашая рэакцыя пасьля гэтых ужо больш як 40 дзён? Як Вы ацэньваеце рэакцыю ў грамадзтве на акцыю пратэсту Сяргея?”
(Аляксандра Скрабец: ) “Грамадзтва... Кожны ставіцца па-свойму. Але рэакцыі на галадоўку вельмі мала. У асноўным карэспандэнты да мяне звоняць і пытаюцца пра стан здароўя Сяргея, і пра наш стан таксама, бо ён амаль такі самы, што ў Сяргея”.
(Караткевіч: ) “Вы – жонка чалавека, які заняўся палітыкаю. Як Вы ставіцеся да такой праявы ягонага пратэсту?”
(Аляксандра Скрабец: ) “Мне ня важна, ці ён у апазыцыі, ці не ў апазыцыі. Мне шкада яго як свайго самага любімага чалавека. Я хачу сказаць, што мой муж – самы сумленны, самы справядлівы, самы годны чалавек. Я ня ведаю болей у Беларусі чалавека, якога я магу паставіць побач зь ім.
Таго, што ён робіць няправільна, ніхто з нас ня кажа, але мы ўсе вельмі перажываем, асабліва дзеці. У нас кожны стараецца адно аднаго падтрымліваць. Трымаемся як можам. Мне вельмі балюча глядзець, калі я бачу, як вечарам дачка плача”.
(Караткевіч: ) “Многія прадстаўнікі сем’яў беларускіх палітычных дзеячоў гавораць, што на іх пэрыядычна чыняць ціск. Ці чыняць ціск на Вашую сям’ю? Я маю на ўвазе чыста палітычны ціск”.
(Аляксандра Скрабец: ) “Не, няма такога ціску і ніколі не было”.
* * *
(Караткевіч: ) “Натальля, якая была ў Вас рэакцыя на выбар бацькам галадоўкі як формы пратэсту? Як Вы сябе адчувалі на працягу ўсяго гэтага часу?”
(Натальля Скрабец: ) “Мне толькі 16 гадоў, і я вельмі далёкая ад палітыкі. Мне гэта наагул нецікава. Але неяк у Інтэрнэце я шукала даклад і ня вытрымала – вырашыла прачытаць пра тату, пра галадоўку. Як я усё гэта прачытала, мне стала настолькі крыўдна, захацелася выказацца. Я напісала зварот, напісала, што больш за ўсё ў жыцьці я хачу, каб мой тата быў дома. Хачу сказаць: тата, я цябе люблю і больш за ўсё хачу, каб ты быў дома”.