Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты папрасілі бюлетэнь, а потым затрымалі гісторыка "за распаўсюд друкаванай прадукцыі"


Вінцэсь Мудроў, Полацак Адміністрацыйная камісія пры Полацкім гарвыканкаме вынесла афіцыйнае папярэджаньне старшыні мясцовага гістарычнага клюбу “Вытокі” Міхасю Баўтовічу. Нагодаю дзеля таго сталася ягонае затрыманьне віцебскай міліцыяй.

15 траўня, падчас абласной сустрэчы дэмакратычных арганізацыяў рэгіёну, якая ладзілася ў лясным масіве паблізу Віцебску і на якім прысутнічаў спадар Баўтовіч, да яго падышоў начальнік абласнога аддзелу па апэратыўным вышуку палкоўнік Іваноў і папрасіў паглядзець бюлетэнь, які спадар Баўтовіч трымаў у руках. Гэта быў бюлетэнь недзяржаўных арганізацыяў рэгіёну “Полацкі край”. Неўзабаве старшыня гістарычнага клюбу быў затрыманы АМОНам і дастаўлены ў Першамайскі РАУС Віцебску. Там на яго быў складзены пратакол аб парушэньні артыкулу 172 часткі 3 КоАП — распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак. Пры гэтым было канфіскавана 11 асобнікаў бюлетэню.

На паседжаньні адміністрацыйнай камісіі абвінавачаны заявіў, што ён ніякіх друкаваных матэрыялаў не распаўсюджваў, і што 15 траўня мела месца правакацыя з боку работнікаў міліцыі. Узяўшы да ўвагі такую заяву, адміністрацыйная камісія абмежавалася вынясеньнем спадару Баўтовічу афіцыйнага папярэджаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG