Юрась Глушакоў як старшы навуковы супрацоўнік абласнога краязнаўчага музэю аспрэчваў адну з трох вымоваў дырэктара Аляксандра Алейніка — менавіта спазьненьне на працу на адну хвіліну.
Дырэктар музэю спадар Алейнік даказваў у судзе, што Юрась Глушакоў не аднойчы спазьняўся на працу. Сьведкі з боку адміністрацыі, юрыст Алена Ждановіч і намесьніца старшыні прафкаму спадарыня Волкава, паведамілі, што былі спазьненьні ў Глушакова і на пяць хвілінаў.
Судзьдзя Віктар Казачок прыняў бок дырэкцыі музэю і вырашыў не адмяняць загаду наконт вымовы Юрасю Глушакову за спазьненьне на працу на адну хвіліну.
(Глушакоў: ) “Нашы суды абараняюць звычайных чыноўнікаў, тых, хто мае ўладу. Таму ўсё лягічна, усё як бы натуральна. Судовая сыстэма — частка ўлады, а ўлада ў нас вядома якая. Гэта ўлада грунтуецца на рэпрэсіях, улада, якая працуе супраць народу”, — мяркуе Юрась Глушакоў.
Юрыст Беларускага Хэльсынскага камітэту Аляксандар Ляшкоў, які назіраў за спробай дэпутата Глушакова аспрэчыць у судзе пакараньне, сказаў нашаму радыё:
(Ляшкоў: ) “Не было пацьверджана ў судзе, што чалавек спазьняўся на працу. Гэта, па-першае. Па-другое, суд кажа: добра, калі вы нават не спазьняліся, калі вы прыходзілі своечасова, але гэта таксама парушэньне. Гэта проста абсурд”.
У назіральнікаў склалася меркаваньне, што адміністрацыя музэю проста выжывае з працы спадара Глушакова за ягоную актыўную грамадзкую пазыцыю.
Дзесяць дзён таму дырэкцыя пасьля шэрагу вымоваў ужо звольніла супрацоўніцу музэю, памочніцу Глушакова ў ягоных дэпутацкіх справах Марыю Багдановіч:
(Багдановіч: ) “Відавочна, што адміністрацыя хоча пазбавіцца таксама і ад Глушакова, як і ад мяне. Вельмі крыўдна, таму што я не аднойчы была сьведкаю таго, як Юры Эдуардавіч перапрацоўваў, затрымліваўся пасьля працоўнага дня. І тое, што яму інкрымінуюць цяпер хвіліну спазьненьня, гэта проста зьдзек”.