Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад’езд вызваленых палітвязьняў з Украіны адбудзецца найбліжэйшымі днямі — дарадца Ціханоўскай


Марыя Калесьнікава і Віктар Бабарыка ва Ўкраіне пасьля вызваленьня са зьняволеньня, 13 сьнежня 2025
Марыя Калесьнікава і Віктар Бабарыка ва Ўкраіне пасьля вызваленьня са зьняволеньня, 13 сьнежня 2025

Пытаньне выезду з Украіны ў краіны ЭЗ вызваленых беларускіх палітвязьняў пакуль ня вырашанае праз адсутнасьць дакумэнтаў і складанасьці лягістыкі.

Пра гэта рэдакцыі «Люстэрка» паведаміў дыпляматычны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.

Па словах Кучынскага, зараз ідзе актыўная праца па ўзгадненьні дэталяў выезду. У працэс заангажаваныя прадстаўнікі некалькіх краінаў.

«Перш за ўсё мы каардынуем дзеяньні паміж украінскім, амэрыканскім, польскім і літоўскім бакамі па арганізацыі трансфэру нашых герояў з Украіны. Чакаецца, што ён адбудзецца ў найбліжэйшыя дні. Ужо сёньня павінна зьявіцца больш яснасьці па дэталях і лягістыцы»— паведаміў дарадца Ціханоўскай.

Ён таксама адзначыў, што дапамогу гатовыя аказаць і іншыя эўрапейскія дзяржавы.

«Мы на сувязі зь Нямеччынай, Чэхіяй, іншымі эўрапейскімі краінамі, якія гатовыя аказаць дапамогу. Сёньня ў Вільні я правяду брыфінг для амбасадараў краінаў Паўночнай Эўропы, Балтыі і Гішпаніі і таксама папрашу аб падтрымцы для вызваленых палітвязьняў» — дадаў Кучынскі.

14 сьнежня кіраўніца місіі беларускіх дэмакратычных сілаў у Кіеве Сьвятлана Шаціліна паведаміла «Люстэрку», што ідзе працэс узгадненьня сьпісаў і працэдураў выезду з украінскім бокам. Яна таксама зазначала, што адсутнасьць пашпартоў у многіх вызваленых не ўплывае на іх бягучы статус ва Ўкраіне.

13 сьнежня на волю выйшлі 123 палітвязьні, у тым ліку знакавыя фігуры пратэсту, у тым ліку Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Алесь Бяляцкі, Павал Севярынец, Максім Знак. Большасьць зь іх, 109 чалавек, былі вывезеныя ва Ўкраіну.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG