Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне маладафронтавец таксама абвясьціў галадоўку


Паўло Зуб''юк, Кіеў Прадстаўнік "Маладога Фронту" ва Ўкраіне абвесьціў галадоўку на падтрымку патрэбаваньняў беларускіх студэнтаў у Жодзіне.

Ігар Шчекарэвіч, прадстаўнік "Маладога фронту" ва Ўкраіне, пачаў галадоўку сёньня ў раніцы. Вось як ён камэнтуе свой учынак:

(Шчекаревіч: ) "Я аб''явіў галадоўку таму, што сытуацыя, ў якой апынуліся хлопцы мне знаёмая, я сам у 2004 годзе пад час парляменцкіх выбараў быў адлічаны з Гродненскага ўнівэрсытэту, у мяне пачаліся праблемы з праваахоўнымі органамі, я быў вымушаны выехаць ва Ўкраіну. Мая галадоўка – гэта акт салідарнасьці з хлопцамі і спроба зьвярнуць увагу ўкраінскіх ўладаў, украінскіх СМІ на сытуацыю ў Беларусі, якая склалася вакол моладзі, апазыцыйнай моладзі".

Бліжэйшым часам Усеўкраінская моладзевая арганізацыя "Нацыянальны альянс", партнэр "Маладога фронту" плянуе правесьці шэраг акцый у падтрымку беларускіх студэнтаў як у Кіеве, так і у регіёнах Украіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG