У канфэрэнцыі брала ўдзел 79 дэлегатаў ад дэмакратычных структураў Меншчыны. Прадставіць ім свае кандыдацкія праграмы пажадала сямёра прэтэндэнтаў на “адзінага”: лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі камуністаў Сяргей Калякін, кіраўнік БСДГ Станіслаў Шушкевіч, ягоны намесьнік Валеры Арцюшэўскі, непартыйны Аляксандр Мілінкевіч, экс-дэпутат Менгарсавету Мікалай Бусьнюк і акадэмік Аляксандр Вайтовіч. Напрыклад, Станіслаў Шушкевіч, характарызуючы сябе, зазначыў:
(Шушкевіч: ) “Ганаруся тым, што зрабіў на пасадзе першай асобы ў дзяржаве. Што Беларусь стала незалежнай дэ-юрэ. Што Беларусь вывела ядзерную зброю. Што Беларусь увяла права ўласнасьці, у тым ліку права ўласнасьці на зямлю. Я гэта кажу зь вялікім задавальненьнем перад абласной канфэрэнцыяй, таму што гэта было вельмі цяжка зрабіць, таму што людзі зь Менскай вобласьці вельмі супрацьстаялі гэтаму”.
Станіслаў Шушкевіч зазначыў таксама, што калі будзе абраны “адзіным” ад апазыцыі іншы прэтэндэнт, то ён зь вялікай ахвотай будзе яму дапамагаць. Пра гэта заявілі на канфэрэнцыі і астатнія прэтэндэнты. Сяргей Калякін зьвярнуў увагу дэлегатаў на неабходнасьць яднаньня дэмакратычных сіл на рэгіянальным узроўні:
(Калякін: ) “Наша задача, каб большасьць дэмакратычнага актыву затым аб’ядналася ў выніку гэтага працэсу вылучэньня адзінага кандыдата ў адзіную каманду гэтага кандыдата”.
Аляксандр Мілінкевіч прапанаваў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў правесьці шэраг буйных акцыяў дэмакратычных сілаў. У тым ліку, ініцыяваць рэфэрэндум на сацыяльна-эканамічную тэму:
(Мілінкевіч: ) “Чаму на сацыяльна-эканамічную? Ёсьць прыкладна 40 працэнтаў шараговых людзей, якія жывуць звычайнымі праблемамі, і трэба да іх прыйсьці. Лепш за ўсё прыйсьці да іх з праблемай камунальных плацяжоў. Мы прапануем прыкладна такое пытаньне на рэфэрэндум: ці згодныя вы замарозіць камунальныя плацяжы да той пары, пакуль у нас сярэдняя пэнсія ня будзе 250 даляраў і сярэдняя зарплата 400 даляраў?”
Анатоль Лябедзька агучыў на канфэрэнцыі тэзісы сваёй праграмы “Пяць крокаў насустрач перамозе”.
Прэтэндэнты зьвярнуліся да дэлегатаў Меншчыны з просьбай падтрымаць некалькіх зь іх, бо канчатковы выбар “адзінага”, паводле іх тлумачэньня, адбудзецца на агульнанацыянальным кангрэсе дэмакратычных сіл.
У рэйтынгавым галасаваньні брала ўдзел пяць прэтэндэнтаў. Пераможцам стаў Станіслаў Шушкевіч. Яго кандыдатура набрала 57 галасоў. Другое месца ў Сяргея Калякіна – 44 галасы. Затым ідуць Анатоль Лябедзька–41 голас, Аляксандр Мілінкевіч – 35 галасоў, і Мікалай Бусьнюк – 15 галасоў.
Удзельнік канфэрэнцыі ад дэмакратаў Жодзіна Аляксандр Валчанін падсумаваў яе вынікі гэтак:
(Валчанін: ) “Канфэрэнцыя ўдалася. Адбылася вельмі цікавая размова – без нападак, без амбіцый. Кожны зразумеў, што трэба менш гаварыць, а больш рабіць”.