Найбольшы эканамічны рост апошнімі гадамі адбываецца ў Кітаі і Індыі. І вось ужо адчувальных посьпехаў дамагліся шэраг краінаў былога СССР, перадусім – найбяднейшыя краіны Сярэдняй Азіі і Каўказу. Міжнародны валютны фонд і Ўсясьветны банк заяўляюць, што дасягнутае там цягам апошніх 7 гадоў павелічэньне валавога нацыянальнага прадукту вывела дзесяткі мільёнаў людзей з галечы.
Зазначым, што вызначаная ў сьвеце рыса галечы – гэта калі людзі існуюць на меней як два даляры ў дзень. Асабліва заўважна павялічыўся валавы нацыянальны прадукт у групе краінаў, якія МВФ называе “СНД-7”: у Грузіі, Армэніі, Азербайджане, Малдове, Таджыкістане, Узбэкістане і Кыргызстане.
На думку экспэртаў, паступовае вяртаньне гэтых краінаў на эканамічны ўзровень савецкіх часоў стала часткова магчымым дзякуючы высокім цэнам на сыравіну. Аднак экспэрты адзначаюць, што эканамічны рост стрымліваюць карупцыя і недасканалыя заканадаўствы. І каб рост працягваўся, яго неабходна падтрымліваць палітычнымі і эканамічнымі рэформамі. Найперш трэба стварыць якасныя структуры, якія займаюцца падпісаньнем і выкананьнем пагадненьняў.
Менавіта недасканала арганізаваныя эканамічныя сыстэмы, бедная інфраструктура, унутраныя канфлікты адмоўна ўплываюць на выніковасьць іншых задачаў тысячагодзьдзя, сярод якіх – паляпшэньне здароўя мацярок, скарачэньне дзіцячай сьмяротнасьці і абмежаваньне пашырэньня СНІДу. Аднак экспэрты МВФ лічаць, што леташняе павелічэньне валавога нацыянальнага прадукту ў краінах СНД на 8 адсоткаў дадае аптымізму.
Усясьветны банк і Міжнародны валютны фонд заклікаюць міжнародную супольнасьць да доўгатэрміновай падтрымкі гэтага рэгіёну, да гарманізацыі гандлёвых правілаў, лібэралізацыі транзытнай палітыкі як унутры групы СНД-7, гэтак і з суседнімі краінамі, а таксама да скасаваньня нетарыфных бар’ераў.