Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік старшыні БНФ затрыманы за распаўсюд спэцвыпуску да 25 сакавіка


Ул. інф. Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч сёньня зранку быў затрыманы міліцыяй за распаўсюд газэты, прысьвечанай Дню Незалежнасьці 25 Сакавіка. Ён знаходзіцца ў Заводзкім РАУС, дзе міліцыянты падлічваюць колькасьць асобнікаў газэтаў, якія былі пры ім. А.Янукевіч таксама паведамляе, што чуў тэлефонную размову афіцэра міліцыі з, як ён мяркуе, прадстаўніком спэцслужбаў, які дэталёва распытваў міліцыянта пра газэту да 25 Сакавіка.

Дзеля атрыманьня далейшых зьвестак сачыце за паведамленьнямі ў нашым эфіры і за абнаўленьнямі нашага сайту.

На здымку: Аляксей Янукевіч (фота: photo.promedia.by)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG