Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будуць вайскоўцы страляць у мірных людзей на загад камандзіраў?


Ул. інф. Былы камандзір брыгады вайсковага спэцназу ў Мар’інай Горцы Уладзімір Барадач лічыць, што вайскоўцаў нескладана падрыхтаваць, каб яны былі гатовыя без ваганьняў выкарыстаць зброю супраць мірных людзей.

“У 1991 годзе падчас путчу ГКЧП мае падначаленыя былі гатовая выехаць ў любую кропку Саюзу для выкананьня любога заданьня. Іх адпаведна падрыхтавалі”, – згадаў Уладзімір Барадач. Але той час мінуў і цяпер масавага сьляпога выкананьня злачынных загадаў Уладзімір Барадач не чакае. Вось як ён адказаў на пытаньне, якая частка вайскоўцаў гатовая на загад камандзіраў падняць зброю супроць мірных людзей.

(Барадач: ) “Частка гатовыя, 10 адсоткаў, я б сказаў нават 5 адсоткаў. Астатнія, магчыма, хто і стрэліць раз, але … Справа ў тым, як прадставіць тых, хто пратэстуе. Іх можна прадставіць як бандытаў, як экстрэмістаў. У бандытаў страляць будуць. А робіцца гэта проста – з натоўпу робіцца стрэл у вайскоўцаў і пайшло… Але ў выпадку, калі адбываецца маніфэстацыя, ідуць працоўныя і забурэньняў няма, вайскоўцам не пагражаюць, тады іншая рэч. Па-першае, цяжка і атрымаць такі загад, і незразумела, хто яго будзе перадаваць. Бо там жа дастаткова цьвярозых разумных афіцэраў, яны ж апошнімі будуць перадаваць загад.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG