Помнік, у выглядзе гранітнай пліты з эмблемай шчыта і мяча, стаяў ля ўваходу ў гарадзкі парк. Ён быў усталяваны яшчэ ў савецкі час у гонар чэкіста Іванова, які ў пасьляваенныя гады жыў і працаваў у Смаргоні. Двое мужчынаў уначы адбілі ад яго эмблему, але адразу былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Яны прызналіся, што хацелі скрасьці эмблему, якая зроблена з каляровага мэталу. Дарэчы, эмблема важыць каля 80 кіляграмаў і хлопцы цягнулі яе на санках.
Сьледчы, які вядзе справу, сказаў, што абодва зламысьнікі былі нападпітку. Яшчэ да гэтага яны сарвалі шыльду з будынку раённай пашпартна-візавай службы — шыльда таксама была зроблена з каляровага мэталу. Па гэтым факце заведзена крымінальная справа па артыкуле 334 Крымінальнага кодэксу — “Наўмыснае разбурэньне, зьнішчэньне альбо пашкоджаньне помнікаў гісторыі і культуры”.