(Саньнікаў: ) “Мы ведаем, што пасьля выбараў і рэфэрэндуму прадстаўнікі Эўразьвязу выказваліся ў такім накірунку, які зараз быў прыняты. Я лічу, што гэта паспрыяе сытуацыі ў Беларусі, таму што дагэтуль Эўразьвяз спрабаваў паўплываць на рэжым, спрабаваў пасупрацоўнічаць з рэжымам. Адбыліся пэўныя зьмены, а зараз гэтае рашэньне сьведчыць пра тое, што цяпер там пераканаліся, што там ніякіх зьменаў, ніякага руху наперад, ніякага паляпшэньня сытуацыі ў Беларусі самой і ніякага паляпшэньня стасункаў з самім Эўразьвязам не адбудзецца пры гэтым рэжыме. Гэта значыць, што зараз будуць больш жорсткія падыходы, я падкрэсьліваю, да рэжыму, таму што дагэтуль гучыць тэзіс пра тое, што нельга ізаляваць народ Беларусі”.
Гл. таксама Эўразьвяз вырашыў, што ўвядзе візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў
Гл. таксама Эўразьвяз вырашыў, што ўвядзе візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў