Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Міжнародная амністыя” заяўляе, што ў супраць жыхароў Дарфуру ўжываецца і беларуская зброя


Юры Дракахруст, Прага Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” абнародавала справаздачу, у якой сьцвярджае, што Беларусь, Кітай і Расея на працягу апошніх гадоў пастаўлялі зброю ў Судан, якая цяпер выкарыстоўваецца ў канфлікце ў правінцыі Дарфур.

У выніку рэйдаў праўрадавага арабскіх злучэньняў супраць чарнаскурага насельніцтва загінулі амаль 70 тысяч чалавек.

У справаздачы гаворыцца, што Беларусь пастаўляла ў Судан ваенную тэхніку і запчасткі да яе, а таксама танкі і гарматы.

Паводле Міжнароднай амністыі, беларуская, кітайская і расейская зброя актыўна выкарыстоўваецца супраць жыхароў Дарфуру.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што ваенныя пастаўкі зь Беларусі ў Судан ажыцьцяўляліся да пачатку ваеннага канфлікту, калі продаж зброі ў гэтую краіну не абмяжоўваўся міжнародным заканадаўствам і рашэньнямі Рады бясьпекі ААН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG