Выступаючы раніцай перад запрошанымі на выбарчы сьняданак у менскі рэстаран “Журавінка”, амбасадар ЗША Джордж Крол выказаў меркаваньне, што лёс выбараў амэрыканскага прэзыдэнта будзе вырашацца ў двух штатах — Фларыдзе й Агаё. Апошні, як на мінулых выбарах Фларыда, сапраўды стаўся інтрыгай выбарчае начы ў ЗША (і адпаведна раніцы й дня ў Беларусі).
Амбасадар Крол адмовіўся адказаць на пытаньне, за каго галасаваў ён сам, але распавёў, як ён гэта рабіў:
(Крол: ) “Я як жыхар штату Нью-Джэрсі атрымаў загадзя бюлетэнь праз пошту. Мне трэба было прагаласаваць і даслаць гэты бюлетэнь поштай у мой родны штат Нью-Джэрсі, на мой выбарчы ўчастак у графства Оўшн. Я спадзяюся, яны атрымалі гэты бюлетэнь”.
У штаце Нью-Джэрсі, дарэчы, паводле папярэдніх зьвестак перамог Джон Кэры — ён набраў там 53% галасоў, і ўсе 15 сяброў калегіі выбаршчыкаў ад гэтага штату аддадуць свае галасы спадару Кэры, хаця за Джорджа Буша прагаласавала 46% грамадзян. Вось што кажа амбасадар Крол:
(Крол: ) “Ёсьць спрэчныя пытаньні нават у грамадзтве ЗША наконт сыстэмы галасаваньня й гэтак далей. Нашай сыстэме галасаваньня ўжо 216 гадоў, і, вядома, мы думаем, што гэтая сыстэма дэмакратычная ды адлюстроўвае меркаваньне амэрыканцаў і мае давер большасьці амэрыканцаў”.
Амбасадар Крол узяў удзел у ранішнім жывым эфіры Радыё Свабода й адказаў на маё пытаньне, ці зьменіцца беларуская палітыка Злучаных Штатаў пасьля гэтых выбараў.
(Крол: ) “Я б сказаў, што незалежна ад таго, хто будзе абраны прэзыдэнтам, Буш ці Кэры, я б не чакаў ніякай зьмены ў палітыцы й стаўленьні ЗША да Беларусі. Абодва, як Джордж Буш, так і Джон Кэры, пацьвердзілі, прычым зусім нядаўна, сваю падтрымку дэмакратыі ў Беларусі й сваё жаданьне добрых і блізкіх стасункаў паміж амэрыканскім і беларускім народамі. Сэнатар Кэры быў адным са спонсараў “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” ў Кангрэсе ЗША. Гэты акт быў прыняты ў абедзьвюх палатах Кангрэсу адзінагалосна — за яго галасавалі як дэмакраты, так і рэспубліканцы. А на мінулым тыдні сам прэзыдэнт Буш падпісаў “Акт аб дэмакратыі”, які стаў законам. Я думаю, што даволі ясна: незалежна ад таго, ці будзе ў Вашынгтоне адміністрацыя рэспубліканцаў ці дэмакратаў, у амэрыканскай адміністрацыі й Кангрэсе існуе адзінадушнае жаданьне падтрымаць Беларусь”.