Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежныя назіральнікі зафіксавалі больш як 1000 парушэньняў падчас выбараў і рэфэрэндуму


Альгерд Невяроўскі, Менск За 17 кастрычніка назіральнікамі за выбарамі і рэфэрэндумам грамадзкай ініцыятывы “Партнэрства” былі зафіксаваныя больш за 1000 розных парушэньняў заканадаўства сябрамі выбарчых камісіяў.

Падлік галасоў у Беларусі праходзіць фактычна без удзелу незалежных і партыйных назіральнікаў, паведамляе каардынатар грамадзкай ініцыятывы “Партнэрства” Мікалай Астрэйка. 3.500 тысчы ягоных калегаў назіралі сёньня за хадой галасаваньня ва ўсіх 110 выбарчых акругах Беларусі.

Лідэр БНФ Вінцук Вячорка паведаміў, што ў ягонай акрузе цягам папярэдняга галасаваньня не апячатваліся скрыні для бюлетэняў. Паводле лідэра ПКБ Сяргея Калякіна, назіральнікі ад партыяў ня могуць атрымаць зьвестак ні аб колькасьці выбаршчыкаў, ні аб іх яўцы.

Адзін з фотакарэспандэнтаў сфатаграфаў 16 кастрычніка на выбарчым участку ў менскай школе №4 стос рэфэрэндумных бюлетэняў з прадстаўленымі значкамі ў квадраціку “За”

Назіральнікі рыхтуюць адпаведныя заявы ў пракуратуру. Больш падрабязныя вынікі незалежнага назіраньня будуць вядомыя раніцай у панядзелак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG