Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За дзень да выбараў актывіста АГП Івана Анташкевіча пазбавілі рэгістрацыі за... “Народную Волю”


Алесь Дашчынскі, Менск Пушкінская акруговая камісія ў Менску скасавала рэгістрацыю кандыдата ад Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Івана Анташкевіча.

Акруговая камісія пазбавіла Івана Анташкевіча рэгістрацыі на падставе заяваў пяцёх грамадзянаў. Яны цьвердзяць, што давераныя асобы кандыдата раздавалі агітацыйныя ўлёткі разам з нумарам газэты “Народная воля” ад 6 кастрычніка, дзе надрукавана інтэрвію з Іванам Анташкевічам.

Падчас галасаваньня сямёра сябраў камісіі прагаласавалі за скасаваньне рэгістрацыі, а пяцёра — супраць.

Іван Анташкевіч падаў скаргу ў Цэнтарвыбаркам, і яму паабяцалі, што яна будзе разгледжана на паседжаньні ЦВК у суботу а 14-й гадзіне. Іван Анташкевіч называе вінавачаньні на яго адрас хлусьнёй.

(Анташкевіч: ) “Яны нічога ня хочуць чуць, ніякіх здаровых думак. Што гэта за працэдура: тут любы можа на мяне ўсялякае глупства напісаць”.

Сярод кандыдатаў, якія засталіся ў акрузе, дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Кісялёў. Іван Анташкевіч гаворыць:

(Анташкевіч: ) “Там поўны пройгрыш будзе ў кандыдата ад улады параўнальна са мной. Яны абралі меншае зло: лепш мяне зьняць, чым потым фальшаваць і каб я потым далей скардзіўся”.

Раней за распаўсюд “Народнай волі” на ўчастках былі скасаваныя рэгістрацыі Аляксандра Дабравольскага і Валянціны Палевіковай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG