Трагедыя здарылася ў суботу, калі каля 4-6 чалавек з аўтаматамі і ручнымі гранатамі ўварваліся ў жыльлёвы будынак у Хабары, у якім жылі пераважна замежнікі. Злачынцы захапілі каля 50 закладнікаў, супрацоўнікаў нафтавай кампаніі.
Пасьля працяглых перамоваў з захопнікамі, калі тыя пачалі забіваць закладнікаў, сёньня раніцай саудаўскія сілы распачалі штурм будынка. На дах будынка з гелікоптараў высадзіліся 40 спэцназаўцаў.
Аднак на момант штурму захопнікі пасьпелі ўжо забіць 22 чалавекі з 10 краінаў. Сярод іх амэрыканец, брытанец, італьянец, швэд, а таксама індусы й філіпінцы. Паводле міністэрства ўнутраных справаў, падчас акцыі быў паранены і затрыманы лідэр узброенай групы Німр Аль-Бакмі. Выступаючы па тэлебачаньні, прынц Азыз у рэзка асудзіў атакі.
(Прынц Азыз: ) “Гэта ў інтарэсах і грамадзянаў Саудаўскай Арабіі, і тых, хто жыве ў краіне, каб такія інцыдэнты не здараліся. Ніхто з тых, хто мае нейкае дачыненьне да ісламу або чалавечнасьці і годнасьці, не павінен мець да гэтых людзей аніякай літасьці”.
Адказнасьць за замах узяла на сябе групоўка зьвязаная з Аль-Каедай. У адмысловай заяве, апублікаванай у інтэрнэце, яна заяўляюць, што ачысьцяць арабскі паўвостраў ад “няверных”, гэта значыць, ад не-мусульманаў.
З выказваньняў вызваленых закладнікаў вынікае, што нападнікі – рэлігійныя фанатыкі. Паводле ярданскага закладніка Ніджара Гіджазіна, яны выцягвалі з кватэраў толькі хрысьціянаў, або грамадзянаў заходніх краінаў.
Мусульманаў яны толькі дакаралі за празьмерна лібэральны лад жыцьця. “Пастукалі ў нашыя дзьверы ў 9 гадзін раніцы ў суботу, і спыталіся, ці мы хрысьціяне, ці мусульмане. Калі мы адказалі, што верым у Алаха, сказалі нам застацца ў сваіх пакоях, але загадалі адпусьціць бароды і насіць мусульманскую вопратку”, – сказаў вызвалены закладнік.
Аглядальнікі лічаць, што атака ў Хабары – гэта чарговы ўдар па нафтавым сэктары Саудаўскай Арабіі, якая гатовая павялічыць здабычу нафты, каб спыніць рост цэнаў на міжнародных рынках. Амбасадар Вялікай Брытаніі Шэрард Коўпэр-Коўлс перасьцярог, што ў хуткім часе можна спадзявацца чарговых атак супраць замежнікаў у Саудаўскай Арабіі.
Незважаючы на надзвычайныя сродкі бясьпекі і антытэрарыстычную кампанію, гэта ўжо чацьвертая атака супраць замежнікаў за апошні год. Экстрэмісты відавочна спрабуюць запалохаць замежных спэцыялістаў, прымусіць іх пакінуць Саудаўскую Арабію і дэстабілізаваць сытуацыі ў краіне, якая зьяўляецца саюзьнікам Захаду.
“Забіваючы людзей, яны хочуць нас запалохаць, аслабіць эканоміку нашай краіны і ўсяго сьвету”, – заявіў прадстаўнік саудаўскай амбасады ў Вашынгтоне. На мінулым тыдні лідэр Аль-Каеды ў Саудаўскай Арабіі Абдулазыз Мукрын заклікаў адхіліць ад улады каралеўскую сям''ю.
На думку некаторых камэнтатараў, улады Саудаўскай Арабіі запозна ўзяліся за экстрэмісцкія групоўкі, а гэтыя новыя тэракты хутчэй за ўсё сьведчаць аб бездапаможнасьці ўладаў Саудаўскай Арабіі.