Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН асудзіла Беларусь за сытуацыю з правамі чалавека


Радыё Свабода Рэзалюцыя, якая асуджае Беларусь за парушэньне правоў чалавека, была прынятая сёньня ў рамках Трэцяга камітэту ААН. У падтрымку дакумэнту прагаласавалі 68 дзяржаваў, супраць –32. 76 краінаў устрымаліся ў часе галасаваньня. Дакумэнт, аднак, лічыцца прынятым, паколькі галасы “за” перавышаюць галасы супраць.

У віну Беларусі пастаўлена гвалтоўнае зьнікненне трох палітычных апанэнтаў прэзыдэнта Лукашэнкі ў 1999 годзе і журналіста ў 2000 годзе, а таксама ўціск і закрыцьцё няўрадавых арганізацый, арганізацый нацыянальных меншасьцяў, незалежных СМІ, рэлігійных групаў, апазыцыйных палітычных партый, незалежных прафсаюзаў і студэнцкіх арганізацый. У дакумэнце таксама згадваецца Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, які перасьледуецца ўладамі.

Суаўтарамі рэзалюцыі выступілі 33 дзяржавы, сярод якіх ЗША, Японія, краіны Эўразьвязу. У дакумэнце таксама выказваецца “глыбокая заклапочанасьць з нагоды далейшага выкарыстання ўладамі сыстэмы крымінальнага правасудзьдзя дзеля таго, каб прымусіць замаўчаць палітычную апазыцыю і праваабаронцаў”.

У праекце рэзалюцыі гаворыцца пра “далейшую эрозію дэмакратычнага працэсу” і сьцьвярджаецца, што мясцовыя выбары ў Беларусі ў 2007 годзе прайшлі з выкарыстаньнем мэтадаў запалохваньня апазыцыі і ўціску незалежных СМІ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG