Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ведамасьці”: асьцерагайцеся беларускіх рэстаўратараў у Каракасе


Радыё Свабода 19 лістапада ў электроннай рассылцы зьявіўся чацьверты нумар газэты “Ведамасьці”, якую выпускае гарадзенскі Рух “За свабоду”. “Каракас, не паўтары памылак Горадні!” — з такім зваротам кіраўнікі філіі Руху вырашылі зьвярнуцца да прэзыдэнта Вэнэсуэлы Чавэса, прачытаўшы паведамленьне аб тым, што беларускія рэстаўратары будуць удзельнічаць у аднаўленьні гістарычнага цэнтру сталіцы гэтай краіны. Выдаўцы газэты маюць намер накіраваць гарадзкім уладам Каракасу здымкі зруйнаваных будынкаў, што былі зьнішчаны падчас рэканструкцыі гістарычнай забудовы Горадні.

У “Ведамасьцях” надрукаваны матэрыялы, прысьвечаныя праблемным пытаньням у жыцьці гарадзенцаў, а таксама — зьвесткі пра навіны дэмакратычнага руху. Напрыклад, былы дэпутат Гарадзенскага гарсавету Сяргей Кузьмянок заклікае жыхароў мікрараёну Вішнявец далучыцца да кампаніі за стварэньне новых аўтамабільных стаянак. Ён піша, што ўлады сталі зьмяншаць дзіцячыя пляцоўкі і зялёную зону, каб разьмясьціць машыны, якімі застаўлены двары. Спадар Кузьмянок прапануе сваю схему стварэньня аўтастаянак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG