Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як менчукі ставяцца да падзеяў у Грузіі?


Севярын Квяткоўскі, Менск Апытаньне на вуліцах Менску.

Хлопец: “Падаецца, што гэта чарговае палітычнае шоў людзей, набліжаных да ўлады. Яны адзін з адным змагаюцца за нейкія пытаньні. А праблемы для звычайных людзей. Я не разглядаю гэта як нейкае сур’ёзнае грамадзкае страсеньне для Грузіі”.

Спадар: “З таго, што я ведаю, выглядае, што адна процірасейская сіла змагаецца супраць другой процірасейскай сілы. Цяжка сказаць хто добры, хто кепскі, думаю, што ўсё там будзе добра – разьбяруцца”.

Студэнт: “Я стаўлюся адмоўна, бо там хочуць скінуць прэзыдэнта, які ёсьць узурпатарам. Падобная карціна на беларускую. Кожная акцыя – штосьці новае, нейкая інавацыя. Для мяне кансэрватызм непрымальны”.

Спадар: “Непрыгожае там штосьці адбываецца, неяк не па-чалавечы”.

Спадар: “Мне падабаюцца апошнія крокі прэзыдэнта Грузіі, што ён пайшоў на датэрміновыя выбары. Гэта дэманструе, што ён штосьці спрабуе зрабіць, а не як у нас”.

Сталы спадар: “Гэта кепска – такія падзеі. Але людзі самі заслугоўваюць таго жыцьця, якое маюць. А чалавек веруючы, праваслаўны... Я лічу, што адзіная нармальная форма кіраваньня – самадзяржаўе. А ўся гэтая дэмакратыя – ад лукавага”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG