Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне адбыўся інцыдэнт у паветры зь невядомым аб’ектам. У аэрапорце каля ўкраінскага самалёта знайшлі дрон

Нямецкая паліцыя выкарыстала для абясшкоджаньня дрону адмысловага робата. 5 жніўня 2026 году
Нямецкая паліцыя выкарыстала для абясшкоджаньня дрону адмысловага робата. 5 жніўня 2026 году

Аэрапорт Ляйпцыг-Гале зьяўляецца ключавым у перавозцы вайсковай прадукцыі і базай для ўкраінскай «Авіякампаніі Антонаў».

Рух у аэрапорце Ляйпцыг-Гале спынялі ўначы пасьля інцыдэнту грузавога самалёту з невядомым аб’ектам у паветры і выяўленьня дрону побач з украінскім грузавым самалётам.

Як паведаміла агенцтва AFP, нямецкая паліцыя выкарыстала для абясшкоджаньня дрону адмысловага робата.

Прадстаўнік нямецкага ўраду паведаміў, што самалёт, які сутыкнуўся зь невядомым аб’ектам у паветры бясьпечна прызямліўся ў іншым аэрапорце. Паводле выданьня Bild, гэта быў грузавы самалётам DHL. Ён атрымаў нязначныя пашкоджаньні, але змогу прызямліцца ў аэрапорце Гановэра.

У паліцыі пакуль не ўдакладнілі, ці меў выяўлены дрон баявую частку. Праводзяць расьсьледаваньне гэтага інцыдэнту.

Пасол Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў ня выключыў, што гэты інцыдэнт мае расейскі сьлед. «Хто яшчэ можа быць, апроч Расеі?», — сказаў ён.

Самалёт, каля якога знайшлі дрон, быў пафарбаваны ў жоўта-сінія колеры Ўкраіны. На ім быў надпіс «Будзь сьмелым, як Херсон».

Рэгулярны рух у аэрапорце Ляйпцыг-Гале аднавілі раніцай 5 жніўня.

Што папярэднічала

Апошнім часам шэраг эўрапейскіх краін пэрыядычна сутыкаюцца з праблемамі для паветранай бясьпекі праз выяўленьне дронаў. Бесьпілётнікі неаднаразова выяўлялі над такімі адчувальнымі аб’ектамі, як аэрапорты, вайсковыя базы і прамысловыя прадпрыемствы.

Улады Нямеччыны заяўлялі, што падазраюць Расею ў арганізацыі большасьці такіх інцыдэнтаў у межах сваёй кампаніі па сабатажы, шпіянажы і дэзынфармацыі.

У ліпені 2024 году ў аэрапорце Ляйпцыга загарэлася пасылка перш, чым яе пасьпелі загрузіць на грузавы самалёт DHL. Гэта было часткай таго, што службы бясьпекі расцанілі як меркаваны падпал, зьвязаны з Масквой, змову па сабатажы.

Расея адмаўляе сваю датычнасьць да такіх інцыдэнтаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG