Чарга на аўтазапраўку ў акупаваным Севастопалі, чэрвень 2026 году
Раней у Крыме з прычыны дэфіцыту скасавалі продаж аўтамабільнага паліва цывільным.
Прызначаны Расеяй кіраўнік акупаванага Севастопалю Міхаіл Разважжаеў заявіў, што горад страціў усю электрычнасьць пасьля начнога ўдару ўкраінскіх войскаў па яго энэргетычнай інфраструктуры.
«На аб’ектах уведзены спэцыяльны рэжым, экспэрты ацэньваюць маштабы пашкоджаньняў і робяць усё магчымае для аднаўленьня электразабесьпячэньня. Усе аварыйныя службы знаходзяцца ў поўнай баявой гатоўнасьці», — напісаў ён у тэлеграме.
Telegram-канал «Крымский ветер» з спасылкай на сваіх падпісчыкаў паведамляе, што на сьвітанні 24 чэрвеня на галоўную электрападстанцыю ў Севастопалі было «шэсьць ці сем прылётаў», у выніку чаго ўзьнік пажар, дым ад якога бачны за шмат кілямэтраў.
Акрамя таго, канал паведамляе пра пажар у Сімферопалі і пад Керчу.
Сілы бесьпілётных сыстэм Узброеных Сіл Украіны заявілі пра паражэньне галоўнай электрападстанцыі Севастопаля ў акупаваным Крыме ў ноч на 24 чэрвеня.
Што адбываецца ў анэксаваным Крыме
У чэрвені вайсковыя і энэргетычныя абʼекты ў акупаваным Расеяй Крыме, а таксама расейскія лягістычныя маршруты зазнаюць наймацнейшыя з пачатку поўнамаштабнай вайны атакі Узброеных сіл Украіны. Кожны дзень ідуць паведамленьні пра новыя паражэньні цэляў, на паўвостраве забаронены продаж бэнзіну цывільным жыхарам праз дэфіцыт паліва, уведзеныя графікі адключэньня электрычнасьці, а перад Керчанскім мостам стаіць доўгая чарга машын тых, хто хоча выехаць з Крыму ў Расею. Дзіцячыя аздараўленчыя ўстановы і летнікі скасавалі прыём адпачывальнікаў да верасьня, піша Ўкраінская служба Радыё Свабода.
Паводле зьвестак Войскаў бесьпілётных сыстэмаў Укріаны, у ноч на 23 чэрвеня ўкраінскія дроны «адпрацавалі» больш за 60 расейскіх цэляў. У выніку ўдару напярэдадні адбыўся пажар на Керчанскай ЦЭЦ, а ўкраінскія сілы паведамілі пра зьнішчэньне чыгуначнага мосту цераз Паўночна-Крымскі канал у акупаваным Крыме (што пацьвярджаюць спадарожнікавыя здымкі).
Генэральны штаб Узброеных сілаў Украіны пацьвярджае большасьць атак і заяўляе, што Армія абароны Ўкраіны «сыстэматычна рэалізуе захады, накіраваныя на зьніжэньне баявога патэнцыялу расейскіх акупацыйных войскаў, а таксама на прымушэньне Расеі спыніць узброеную агрэсію супраць Украіны».
Новыя фота сьведчаць пра эфэктыўнасьць украінскіх удараў дронамі сярэдняй далёкасьці
1/8Абгарэлы грузавік — адзін зь некалькіх зьнішчаных транспартных сродкаў, сфатаграфаваных 19 чэрвеня каля шашы, што вядзе з Расеі на кантраляваную ёю тэрыторыю Ўкраіны.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
2/8Перакулены прычэп, у які ўрэзаўся дрон. Прычэп знаходзіцца на шашы Р150. Шаша ўважаецца за «галоўную лягістычную артэрыю» Расеі для вайскоўцаў, якія ўварваліся на поўдзень Украіны, яна ёсьць часткаю «сухаземнага калідору» Расеі ў Крым.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
3/8Згарэлы аўтамабіль зь сьледам ад выбуху (уверсе зьлева) каля шашы ў Данецкай вобласьці. У пачатку чэрвеня мясцовыя ўлады ўвялі абмежаваньні пасажырскага руху па шашы Р150, у тым ліку забарону перавозіць дзяцей.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
4/8Зьнішчаная грузавая машына на шашы праз Данецк, які знаходзіцца пад кантролем Расеі, 19 чэрвеня 2026 году. Апошнімі тыднямі Ўкраіна сканцэнтравалася на кампаніі ўдараў дронамі сярэдняй далёкасьці, накіраванай на аб’екты расейскай лягістыкі за 200 кілямэтраў ад лініі фронту і бліжэй.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
5/8Дарожны знак па-расейску на трасе Р150. 19 чэрвеня 2026 году. Машыны забесьпячэньня далей ад лініі фронту звычайна перавозяць большы груз, чым каля фронту, і перасоўваюцца без ваеннай падтрымкі, што робіць іх адносна лёгкай мішэньню для апэратараў дронаў, здольных залятаць углыб тэрыторыяў, якія кантралюе Расея.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
6/8Зьнішчаны прычэп уздоўж трасы R150. Частка грузаў, якія вязуць трасай R150, прызначана для Крымскага паўвострава, які мае праблемы з пастаўкамі і дзе цывільнаму насельніцтву цяпер забаронена купляць паліва. Дэфіцыт, падобна, вырасьце ў выніку ўдару па нафтасховішчах у ноч з 20 на 21 чэрвеня 2026 году.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
7/8На спадарожнікавым здымку бачны пажар на нафтабазе ў Крыме 21 чэрвеня. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў пра атаку на нафтавы абʼект, разьмешчаны прыкладна за кілямэтар ад заходняга канца Керчанскага мосту, у рамках сэрыі ўдараў, накіраваных на «абʼекты па абодва бакі Крымскага мосту».
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
8/8Людзі адпачываюць перад Керчанскім мостам, 12 чэрвеня 2026. Паведамляецца, што пасьля ўдараў 20–21 чэрвеня рух па мосьце, які злучае Расею і Крым, быў спынены.
Форум