Апошнімі тыднямі Ўкраіна ў вайне з Расеяй сканцэнтравалася на кампаніі ўдараў дронамі сярэдняй далёкасьці (middle strike), накіраваных на аб’екты лягістыкі за 200 кілямэтраў і бліжэй ад лініі фронту, піша Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.
Новыя фота сьведчаць пра эфэктыўнасьць украінскіх удараў дронамі сярэдняй далёкасьці
Нядаўнія фатаздымкі з ключавога расейскага маршруту ў акупаваны Крым сьведчаць пра выніковасьць захадаў Украіны для спыненьня расейскіх апэрацыяў.
1
Абгарэлы грузавік — адзін зь некалькіх зьнішчаных транспартных сродкаў, сфатаграфаваных 19 чэрвеня каля шашы, што вядзе з Расеі на кантраляваную ёю тэрыторыю Ўкраіны.
2
Перакулены прычэп, у які ўрэзаўся дрон. Прычэп знаходзіцца на шашы Р150. Шаша ўважаецца за «галоўную лягістычную артэрыю» Расеі для вайскоўцаў, якія ўварваліся на поўдзень Украіны, яна ёсьць часткаю «сухаземнага калідору» Расеі ў Крым.
3
Згарэлы аўтамабіль зь сьледам ад выбуху (уверсе зьлева) каля шашы ў Данецкай вобласьці. У пачатку чэрвеня мясцовыя ўлады ўвялі абмежаваньні пасажырскага руху па шашы Р150, у тым ліку забарону перавозіць дзяцей.
4
Зьнішчаная грузавая машына на шашы праз Данецк, які знаходзіцца пад кантролем Расеі, 19 чэрвеня 2026 году. Апошнімі тыднямі Ўкраіна сканцэнтравалася на кампаніі ўдараў дронамі сярэдняй далёкасьці, накіраванай на аб’екты расейскай лягістыкі за 200 кілямэтраў ад лініі фронту і бліжэй.
5
Дарожны знак па-расейску на трасе Р150. 19 чэрвеня 2026 году. Машыны забесьпячэньня далей ад лініі фронту звычайна перавозяць большы груз, чым каля фронту, і перасоўваюцца без ваеннай падтрымкі, што робіць іх адносна лёгкай мішэньню для апэратараў дронаў, здольных залятаць углыб тэрыторыяў, якія кантралюе Расея.
6
Зьнішчаны прычэп уздоўж трасы R150. Частка грузаў, якія вязуць трасай R150, прызначана для Крымскага паўвострава, які мае праблемы з пастаўкамі і дзе цывільнаму насельніцтву цяпер забаронена купляць паліва. Дэфіцыт, падобна, вырасьце ў выніку ўдару па нафтасховішчах у ноч з 20 на 21 чэрвеня 2026 году.
7
На спадарожнікавым здымку бачны пажар на нафтабазе ў Крыме 21 чэрвеня. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў пра атаку на нафтавы абʼект, разьмешчаны прыкладна за кілямэтар ад заходняга канца Керчанскага мосту, у рамках сэрыі ўдараў, накіраваных на «абʼекты па абодва бакі Крымскага мосту».
8
Людзі адпачываюць перад Керчанскім мостам, 12 чэрвеня 2026. Паведамляецца, што пасьля ўдараў 20–21 чэрвеня рух па мосьце, які злучае Расею і Крым, быў спынены.