«Спартова-аздараўленчы лягер, арганізаваны на тэрыторыі іншай дзяржавы, па ўсіх прыкметах адпавядае міжнароднаму спартоваму мерапрыемству», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні ведамства.
Накіраваньне на такія мерапрыемствы павінны ажыцьцяўляцца згодна з парадкам, вызначаным палажэньнем аб спартовых дэлегацыях, зацьверджаным пастановай ураду ад 6 жніўня 2021 году № 453, і інструкцыяй Міністэрства спорту і турызму № 26 ад 27 жніўня 2021 году.
«Такім чынам, выезд рэгіянальных дэлегацый на міжнароднае спартовае мерапрыемства зь ліку спартоўцаў-вучняў цэнтраў алімпійскага рэзэрву і спартовых школ павінен быць пагоджаны з старшынём абласнога, Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту або ўпаўнаважанай ім асобай», — адзначылі ў Міністэрстве спорту.
У паведамленьні таксама адзначаецца, што пры накіраваньні спартоўцаў-школьнікаў у беларускія спартова-аздараўленчыя лягеры «дзецям выдзяляюць датацыі, каб пуцёўка была больш таннай».
Чаму гэта важна
17 чэрвеня кіраўнік Бранскай вобласьці Расеі Ягор Кавальчук заявіў, што ў выніку «абстрэлу з боку ўкраінскіх сілаў» пацярпеў аўтобус, у якім дзіцячая футбольная каманда з Гомля ехала на адпачынак у расейскі Геленджык. Адзін чалавек загінуў і яшчэ 8 атрымалі раненьні, у тым ліку шасьцёра дзяцей — двое зь іх былі ў цяжкім стане.
Здарэньне адбылося каля 11-й гадзіны ў раёне вёскі Рудня Бранскай вобласьці. На фота, распаўсюджаным бранскімі абласнымі ўладамі і дзяржаўнымі СМІ Беларусі, быў аўтобус з выбітымі шыбамі і пашкоджаньнямі, імаверна, ад аскепкаў снараду.
Сьледчыя камітэты Расеі і Беларусі завялі крымінальную справу. У Расеі — паводле факту тэрарыстычнага акту.
У МЗС Беларусі асудзілі атаку, але зьвярнулі ўвагу на «неабходнасьць выкананьня парадку арганізацыі выезду групаў грамадзян, асабліва дзяцей, на аздараўленьне і адпачынак у замежныя дзяржавы» і «абавязковасьць безумоўнага выключэньня выезду грамадзян у зоны канфліктаў, баявых дзеяньняў і сумежных зь імі рэгіёнаў».
Ва Ўкраіне зьняпраўдзілі сваю датычнасьць да гэтага інцыдэнту.
18 чэрвеня, камэнтуючы інцыдэнт у Бранскай вобласьці, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «трэба займацца футболам і іншымі мерапрыемствамі тут, больш камфортна, у ціхай і спакойнай краіне».
«І трэба забараніць усялякія паездкі безь дзяржаўнага нагляду і дазволу. Бацькі вырашылі, да прыватнай кампаніі зьвярнуліся. Не хачу тут асуджаць гэтую прыватную кампанію — яны працавалі законна. [...] Замовілі аўтобус, паехалі, а цяпер некаторыя прэтэнзіі выстаўляюць. Ня трэба нам выстаўляць прэтэнзіі. Трэба дарослым людзям, нам, найперш, бацькам, акуратней да гэтага ставіцца. А гэты выпадак павінен быць расьсьледаваны, разам з расейцамі. Яны гатовыя нам дапамагаць», — заявіў Лукашэнка.
Форум