Ва Ўкраіне паказалі, як павялічвалася далёкасьць удараў па тэрыторыі Расеі

Наступствы ўкраінскага ўдару па НПЗ у Самарскай вобласьці Расеі, 28 жніўня 2025. Ілюстрацыйнае фота
Наступствы ўкраінскага ўдару па НПЗ у Самарскай вобласьці Расеі, 28 жніўня 2025. Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве абароны Ўкраіны заявілі, што з 2022 году больш чым у два разы павялічылі адлегласьць нанясеньня ўдараў па аб’ектах на расейскай тэрыторыі.

«Калі ў 2022 годзе ўдалося пацэліць у вайсковы аб’ект прыблізна за 630 кілямэтраў, то цяпер далёкабойныя сродкі пасьпяхова зьнішчаюць ваенную машыну ворага на адлегласьці прыблізна 1 750 кілямэтраў», — паведамілі ў ведамстве.

У Міністэрстве абароны Ўкраіны нагадалі, што ў 2022 годзе ўкраінскія дроны пацэлілі ў бамбавікі Ту-95 на авіябазе «Энгельс-2» у Саратаўскай вобласьці (адлегласьць 650 кілямэтраў), у 2024 — у завод, на якім вырабляюць дроны ў Алабузе (1 200 кілямэтраў), у 2024 — у НПЗ «Газпром Нефтехим Салават» (1 500 кілямэтраў), і сёлета — у Ўхтынскі НПЗ у Рэспубліцы Комі (рэкордныя 1750 кілямэтраў).

«Толькі сёлета ў сакавіку нашы бесьпілётнікі 5 стратэгічных заводаў і 10 аб’ектаў расейскай нафтаперапрацоўкі. Геаграфія апэрацый — ад акупаванага Крыму да Ленінградзкай вобласьці. Далёкія ўдары — ня проста дэманстрацыя магчымасьцяў. Гэта спосаб пазбавіць Расею рэсурсаў для наступу і працягу вайны», — заявілі ў Міністэрстве абароны Ўкраіны.

​
XS
SM
MD
LG