Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» паведаміла, колькі чалавек вярнула ў Беларусі зь Блізкага Усходу ад пачатку баявых дзеяньняў

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З моманту пачатку баявых дзеяньняў на Блізкім Усходзе нацыянальная авіякампанія «Белавія» выканала 11 вывазных рэйсаў і вярнула ў Беларусь 2.360 чалавек, паведамляе яе прэс-служба.

У прыватнасьці, з Дубая было адпраўлена восем рэйсаў (у Менск дастаўлена 1.865 пасажыраў, з Дохі — адзін рэйс (190) з Салалы (Аман) — два (305).

Выкананьне рэгулярных рэйсаў у Дубай часова прыпынена па 28 сакавіка ў сувязі з адкліканьнем слотаў і дазволаў авіяцыйнымі ўладамі краіны, нагадвае перавозчык.

Раней «Белавія» паведаміла аб адмене рэйсаў з Менска ў Тэль-Авіў і назад 9 і 22 сакавіка — з той прычыны, што авіяцыйныя ўлады Ізраіля працягнулі да 23 сакавіка закрыцьцё паветранай прасторы для замежных авіякампаній.

Баявыя дзеяньні на Блізкім Усходзе пачаліся 28 лютага, калі Ізраіль і ЗША распачалі ваенную апэрацыю ў Іране.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG