У сувязі з рашэньнем ізраільскага ўраду «Белавія» паведаміла аб скасаваньні яшчэ двух рэйсаў зь Менску ў Тэль-Авіў і назад. Рэйсы мелі адбыцца 19 і 22 сакавіка.
Пасажыры скасаваных рэйсаў могуць аформіць вяртаньне білетаў па месцы іх набыцьця або зьмяніць дату вылету, паведамілі ў авіякампаніі.
Таксама ў авіякампаніі паведамілі, што выканалі з краінаў Блізкага Ўсходу ўжо 11 вывазных рэйсаў. На іх краіны Пэрсыдзкай затокі пакінулі і ў Беларусь прыляцелі 2630 чалавек. Рэйсы ладзіліся з Дохі, Дубаю і Салалы.
Рэгулярнае паветранае спалучэньне Менску з Дубаем было сарванае 28 лютага пасьля першых удараў Ірану па тэрыторыі ААЭ.
Рэгулярныя рэйсы прыпыненыя як мінімум да 28 сакавіка.
Форум