Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі двухбаковую сустрэчу


Ціханоўская прапанавала прызначыць украінскага спэцпасланьніка па Беларусі. А Зяленскі запрасіў Ціханоўскую наведаць Кіеў.

Вечарам 25 студзеня ў Вільні сустрэліся беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская і прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі, паведаміў тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай.

Ціханоўская ад імя беларусаў

  • выказала поўную падтрымку ўкраінскаму народу,
  • падзякавала Зяленскаму за моцную прамову на цырымоніі ўшанаваньня паўстанцаў 1863 году, значная частка якой была прысьвечана беларусам,
  • згадала беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку тых, што трапілі ў палон,
  • партызанаў, незаконна асуджаных за падтрымку Ўкраіны,
  • прапанавала Ўкраіне прызначыць спэцпасланьніка па Беларусі, а таксама шчыльней супрацоўнічаць зь Місіяй дэмакратычных сілаў у Кіеве,
  • падкрэсьліла, што лёсы вольнай Беларусі і Ўкраіны ўзаемазьвязаныя.

Ціханоўская і Зяленскі таксама абмеркавалі санкцыі, супольную стратэгію ў Эўропе і ЗША, прыцягненьне да адказнасьці Лукашэнкі, і памагатых рэжыму, у тым ліку — за вываз украінскіх дзяцей.

Уладзімір Зяленскі запрасіў Ціханоўскую наведаць Кіеў.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG