Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэльсі Радрыгес прынесла прысягу як выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Вэнэсуэлы


Дэльсі Радрыгес, архіўнае фота
Дэльсі Радрыгес, архіўнае фота

Віцэ-прэзідэнтка і міністарка нафты Вэнэсуэлы Дэльсі Радрыгес афіцыйна прынесла прысягу ў якасьці часовага прэзыдэнта краіны.

«Я прыходжу з болем у сэрцы з нагоды выкраданьня двух герояў, якія знаходзяцца ў закладніках: прэзыдэнта Нікаляса Мадура і першай лэдзі Сіліі Флёрэс», — цытуе агенцтва Reuters словы Радрыгес падчас цырымоніі прысягі.

Прысягу прыняў старшыня парлямэнту Хорхе Радрыгес, брат Дэльсі Радрыгес і сын колішняга лідэра Сацыялістычнай лігі Вэнэсуэлы Хорхэ Антоніё Радрыгеса.

У ноч на 3 студзеня амэрыканскія войскі нанесьлі ўдары па ваенных аб’ектах у сталіцы Вэнэсуэлы Каракасе і захапілі кіраўніка краіны Нікаляса Мадура і ягоную жонку Сілію Флёрэс. Улады ЗША ня лічаць Мадура легітымным прэзыдэнтам і абвінавачваюць яго і Флёрэс у «наркатэрарызме», захоўваньні зброі і кантрабандзе наркотыкаў.

5 студзеня Мадура і Флёрэс на судовым паседжаньні ў Нью-Ёрку не прызналі сябе вінаватымі ў незаконным абароце наркотыкаў і іншых злачынствах, якія інкрымінуюць ім у фэдэральных абвінавачваньнях ЗША.

Вайсковая апэрацыя ЗША адбылася пасьля некалькіх месяцаў нарастаньня эканамічнага і вайсковага ціску з боку Вашынгтона на Вэнэсуэлу, у прыватнасьці перахопу вэнэсуэльскіх нафтавых танкераў і забойства дзясяткаў людзей падчас удараў па караблях паблізу ейных водаў, якія нібыта перавозілі наркотыкі.

Нікаляс Мадура кіраваў Вэнэсуэлай з 2013 году, зьмяніўшы Уга Чавэса. Апазыцыя і праваабарончыя арганізацыі абвінавачвалі рэжым Мадуры ў фальшаваньні выбараў і парушэньнях правоў чалавека.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG