Антонаў удакладніў, што адзьдзяленьні візавага цэнтра ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку будуць закрытыя.
«Цяпер дадатковы цяжар кладзецца на плечы расейскіх дыпляматаў і консулаў», — дадаў ён. Акрамя таго, у расейскіх дыпляматаў забяруць «карткі вызваленьня ад падаткаў», што Антонаў назваў «дробнай-дробнай атакай» з боку ЗША.
Паводле слоў расейскага амбасадара, амэрыканская адміністрацыя ніяк не патлумачыла сваё рашэньне.
З 2021 года расейскія ўлады лічаць ЗША «недружалюбнай краінай».
18 чэрвеня намесьнік міністра замежных справаў Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што зьнешнепалітычныя кантакты паміж Расеяй і ЗША цяпер «зьведзеныя да абсалютнага мінімуму».
Рэзкае пагаршэньне кантактаў на міністэрскім узроўні адбылося пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.