Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПАРЭ настойваюць на неабходнасьці абмену палітычных зьняволеных, якіх утрымліваюць у турмах Расеі і Беларусі


Пасяджэньне ПАРЭ з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай у жніўні 2022 году. Ілюстрацыйнае фота
Пасяджэньне ПАРЭ з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай у жніўні 2022 году. Ілюстрацыйнае фота

ПАРЭ таксама выказала сваю салідарнасьць і імкненьне працягваць дыялёг з расейскімі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі, якія падзяляюць каштоўнасьці Рады Эўропы і прызнаюць заснаваны на правілах міжнародны парадак.

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) у сваёй рэзалюцыі асудзіла дзяржавы, якія на міжнародных пляцоўках працягваюць падтрымліваць расейскую дэзынфармацыю, апраўдваючы агрэсію Расеі супраць Украіны.

Сярод такіх дзяржаў назвалі Беларусь, Іран, Кубу, Паўночную Карэю, Вэнэсуэлу. У ПАРЭ перакананыя, што падтрымка расейскай агрэсіі «падрывае дэмакратыю ва ўсім сьвеце».

Парлямэнцкая асамблея Рада Эўропы заклікала сваіх чальцоў і назіральнікаў у арганізацыі ўзмацніць работу ў вызваленьні і абмене палітычных зьняволеных, якіх утрымліваюць у турмах Расеі і Беларусі. «У першую чаргу — Уладзіміра Кара-Мурзу і іншых людзей зь цяжкімі захворваньнямі», — адзначаецца ў рэзалюцыі арганізацыі.

Сярод дзяржаў, якія маглі б ажыцьцявіць такую дзейнасьць, назвалі Нямеччыну, Вялікую Брытанію і ЗША.

ПАРЭ таксама выказала сваю салідарнасьць і імкненьне працягваць дыялёг з расейскімі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі, якія падзяляюць каштоўнасьці Рады Эўропы і прызнаюць заснаваны на правілах міжнародны парадак, уключаючы павагу да сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

«У сувязі з гэтым Асамблея нагадвае пра сваё рашэньне, выкладзенае ў рэзалюцыі „Дэмакратычная будучыня для Беларусі“, — прызначыць Генэральнага дакладчыка для дэмакратычнай Беларусі і дазволіць прадстаўнічай дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сілаў прыняць актыўны ўдзел у некаторай яго дзейнасьці», — адзначаецца ў рэзалюцыі ПАРЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG