Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Электрамабіляў у Беларусі за год стала амаль удвая больш


Электрычная зарадка
Электрычная зарадка

Па дадзеных Белстата, у асабістым карыстаньні жыхароў Беларусі налічваецца 6413 электрамабіляў. За год іх стала амаль удвая больш.

Усяго ў 2023-м беларусы валодалі 3 023 002 легкавымі аўтамабілямі. За мінулы год іх стала на 48699 адзінак больш (1,64%). Прычым найбольш значна вырасла колькасьць электрамабіляў.

Калі ў 2022-м ва ўласнасьці грамадзян налічвалася 3469 «зялёных» аўто, то ў 2023-м – ужо 6413, гэта значыць на 84,87% больш.

Найбольш электрамабіляў у жыхароў сталіцы – 2 963, жыхары Менскай вобласьці валодаюць 1 488 электракарамі, Берасьцейскай – 503, Горадзенскай – 488, Гомельскай – 408, Віцебскай – 303, Магілёўскай – 260.

У 2020 годзе Лукашэнка падпісаў указ аб падтрымцы разьвіцьці электратранспарту ў Беларусі. Ён утрымлівае наступныя пункты.

• вызваленьне ад выплаты пошліны на допуск электрамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху
• нулявая стаўка ПДВ пры ўвозе электрамабіля з-за мяжы
• вызваленьне ад ПДВ зарадных станцый
• перадача бясплатна ў арэнду зямельных участкаў пад будаўніцтва зарадных комплексаў
• да 2026 году адсутнасьць платы за паркоўку электрамабіляў у абсталяваных месцах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG