Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына перашкодзіла ўзгадніць новы пакет санкцый ЭЗ супраць Расеі. Там і беларускія кампаніі


Вугорскі прэм'ер Віктар Орбан
Вугорскі прэм'ер Віктар Орбан

Амбасадары краін ЭЗ на сустрэчы 14 лютага не змаглі ўзгадніць новы, 13-ы пакет санкцый супраць Расеі, аб якім плянуецца абвясьціць да другой гадавіны расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну, паведаміла ў чацьвер, 15 лютага, газэта Financial Times (FT) са спасылкай на крыніцы.

Па словах суразмоўцаў выданьня, новыя штрафныя меры не ўдалося ўзгадніць з прычыны пазыцыі Вугоршчыны. Тая выступіла супраць абмежаваньняў для кампаній з Кітаю і Індыі, якія, як сьцьвярджаецца, дапамагаюць расейскаму абароннаму сэктару.

ЭЗ плянуе ўвесьці санкцыі супраць амаль 200 фізычных і юрыдычных асоб з Расеі, а таксама супраць трох кампаній з КНР і адной зь Індыі. У выпадку ўхваленьня гэта будзе першы выпадак, калі прадпрыемствы з Кітаю і Індыі падпадуць пад санкцыі ЭЗ праз вайну ва Ўкраіне, адзначае FT.

Агенцтва Bloomberg раней паведамляла, што Эўрапейскі Зьвяз плянуе ўвесьці санкцыі супраць кампаній з Кітаю, Індыі, Ганконгу, Сэрбіі, Казахстану, Тайлянду, Шры-Лянкі і Турэччыны. Размова ідзе аб двух дзясятках прадпрыемстваў. FT адзначае, што ў ЭЗ яшчэ летась абмяркоўвалі санкцыі супраць кітайскіх кампаній, але супраць гэтага выступілі некалькі краін-чальцоў Эўразьвязу.

На пачатку лютага агенцтва Reuters паведамляла, што Эўракамісія ня будзе ўключаць у 13-ты пакет санкцый новыя забароны на імпарт тавараў. Эўрапейскія дыпляматы ў гутарцы з выданьнем Politico называлі 13-ы пакет санкцый сымбалічным, бо для ўзгадненьня «чагосьці большага» патрабуецца больш часу.

У чарнавы варыянт 13-га санкцыйнага сьпісу супраць Расеі трапілі некалькі беларускіх прадпрыемстваў і іхных кіраўнікоў, а таксама грамадзкіх арганізацый, якія ўдзельнічалі ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG