Як паведаміла выданьне «Позірк», продажы гэтага віду беларускага паліва на Пецярбурскай біржы ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2024 году вырасьлі больш як у 8 разоў: хоць цягам тыдня аб’ёмы продажаў паступова зьніжаліся, выніковы паказьнік значна перавысіў леташнія значэньні.
Раней паведамлялася, што ў кастрычніку 2025 году аб’ём таргоў беларускім бэнзінам на Пецярбурскай біржы вырас у 47 разоў да ўзроўню ў кастрычніку 2024-га — да 36 480 тон. За 19 дзён лістапада на біржы прадалі 21 720 т беларускага бэнзіну — у 7 разоў больш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году.
Павелічэньне назіраецца на тле паліўнага крызісу ў Расеі, які стаў вынікаў сыстэмных украінскіх атак на расейскія аб’екты нафтаперапрацоўчай інфраструктуры.
У лістападзе 2025 году Ўзброеныя сілы Ўкраіны сама меней 14 разоў атакавалі расейскія НПЗ — гэта максымальная колькасьць нападаў за месяц з пачатку вайны.
Форум