Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Insider: Дэпутатка Эўрапарлямэнту ад Латвіі ня менш за 13 гадоў была агентам расейскай выведкі


Тацяна Жданок
Тацяна Жданок

Гэтую інфармацыю пацьвярджае выцек з электроннай пошты.

Эўрадэпутатка Тацяна Жданок дзесяцігодзьдзямі адкрыта выступала за Маскву як з Рыгі, так і са Страсбургу. Выданьне The Insider атрымаў доказы, што Жданок працавала на Пятую службу ФСБ, падпарадкоўваючыся двум розным кіраўнікам як мінімум з 2004 па 2017 год.

Расьследаваньне правялі The Insider, эстонскае інтэрнэт-выданьне Delfi Estonia, латвійскі цэнтар журналісцкіх расьсьледаваньняў Re:Baltica і швэдзкая газэта Expressen. Электронныя лісты Жданок і двум выкрытым расейскім супрацоўнікам спэцслужбаў зьмяшчаюць дакладныя падрабязныя справаздачы Жданок яе кіраўнікам, апісваюць яе працу ў якасьці эўрапейскага заканадаўца, яна павінна была займацца выхаваньнем пракрамлёўскіх настрояў у Балтыйскім рэгіёне.

Іншае ліставаньне прадугледжвае арганізацыю фізычных сустрэч у Маскве ці Брусэлі паміж Жданок і яе расейскім куратарам, а таксама запыты аб фінансаваньні з расейскіх крыніц для забесьпячэньня яе палітычнай дзейнасьці ў Латвіі і Эўрапейскім парлямэнце. Прынамсі аднойчы яна прасіла грошы на арганізацыю мітынгу ў гонар перамогі Чырвонай Арміі ў Другой усясьветнай вайне.

У электронным адказе The Insider Жданок заявіла: «Я не магу лічыць гэты тэкст пытаньнямі для сябе, бо ён заснаваны на інфармацыі, якой вы нібыта валодаеце, але якую паводле азначэньня не павінны мець».

The Insider пацьвердзіў, што двое задакумэнтаваных кіраўнікоў дэпутаткі былі афіцэрамі Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі (ФСБ), правапераемніка КДБ савецкіх часоў. Згодна з электроннымі лістамі, яе першым куратарам быў вэтэран ФСБ з цэнтральнага ўпраўленьня Санкт-Пецярбургу Дзьмітрый Гладзей, які працаваў зь ёй прыблізна з 2004 па 2013 год. Пасьля 2013 году Жданок рэгулярна кантактавала зь Сяргеем Бельцюковым, супрацоўнікам ФСБ з 1993 году.

У пачатку жніўня 2007 году агент і куратар спрабавалі знайсьці месца для сустрэчы. Гладзей тады езьдзіў у Казахстан і Беларусь, дзе выдаваў сябе за назіральніка за выбарамі, а Жданок ехала ў Кітай. Урэшце яны дамовіліся сустрэцца ў Маскве, дзе Жданок спынілася на некалькі гадзін пасьля вяртаньня з Азіі. Электронная пошта паказвае, што сустрэча адбылася 1 верасьня 2007 году. Пасьля асабістай размовы Жданок паехала цягніком з Масквы ў Рыгу, а потым у Страсбург, дзе знаходзіцца афіцыйная рэзыдэнцыя Эўрапарлямэнту.

У 2014 годзе Жданок была ў Крыме, каб быць там «міжнародным назіральнікам» на нелегітымным рэфэрэндуме, які адкрыў шлях да незаконнай анэксіі ўкраінскага паўвострава Расеяй. Праз два гады, у 2016-м, Жданок паехала ў Сырыю, дзе сустракалася зь яе дыктатарам Башарам Асадам. Эўрапарлямэнт тады адмовіўся аплаціць праезд эўрадэпутаткі, бо Асад і яго атачэньне знаходзіліся пад санкцыямі Эўразьвязу. 2 сакавіка 2022 года Жданок была адным з 13 дэпутатаў Эўрапарлямэнту, якія прагаласавалі супраць рэзалюцыі, што асуджае поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.

Інфармацыя, здабытая з электроннага ліставаньня Жданок, даказвае яе шматлікія і сыстэматычныя кантакты з расейскімі спэцслужбамі і прасоўваньне маскоўскіх інтарэсаў у Эўразьвязе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG