Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка пра «адзіны дзень галасаваньня»: Ня буду заклікаць кагосьці да ўдзелу ў гэтай імітацыі


Павал Латушка
Павал Латушка

Раней Сьвятлана Ціханоўская заклікала беларусаў пазьбягаць удзелу ў рэжымных мерапрыемствах, назваўшы будучую кампанію «рытуалам без сэнсу і справядлівасьці».

Асноўнай задачай дэмакратычных сіл у пэрыяд выбараў наступнага года зьяўляецца праца над іх міжнародным непрызнаньнем, заявіў у відэазвароце 24 сьнежня намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павал Латушка.

«Лукашэнка мусіць зразумець, што ніякай легітымнасьці за кошт гэтай кампаніі, якую ён плянуе правесьці, ён не набудзе. Ніякай перазагрузкі міжнародных адносін з ім на карысьць прызнаньня ягонага рэжыму не адбудзецца», — сказаў палітык.

На яго думку, чарговае «электаральнае злачынства» толькі пагаршае пазыцыю Аляксандра Лукашэнкі.

«Ня стану заклікаць кагосьці ў Беларусі да ўдзелу ў гэтай імітацыі. Пазыцыя НАУ па гэтым пытаньні была апублікаваная намі яшчэ 8 жніўня гэтага года, і з таго часу яна не зьмянілася», — дадаў Латушка.

Камэнтуючы «высоўваемыя прапановы да актыўнага байкоту, які закліканы перашкодзіць дэпалітызацыі грамадзтва», Латушка назваў больш карысным у гэтым напрамку чытаньне матэрыялаў незалежных СМІ. «І паход на выбарчы ўчастак, на „безвыбары“ Лукашэнкі, для якіх нават парогавая яўка адменена, ня мае ніякага сэнсу», — заявіў палітык.

У выпадку прымусу, лічыць ён, на ўчастак для галасаваньня «варта пайсьці, каб не падставіць сябе і сваіх блізкіх», але гэта «пытаньне выбару» кожнага чалавека.

Адзіны дзень галасаваньня прызначаны на 25 лютага.

Ніводныя выбары ў Беларусі пасьля 1994 года не прызнаваліся свабоднымі і справялівымі. Апошнія выбары прэзыдэнта 2020 году адзначаліся масавымі фальсыфікацыямі, пратэстамі і гвалтам сілавікоў. Яны выклікалі ўнутраны крызіс і міжнароднае асуджэньне. Беларусы замежжа ўпершыню ня змогуць прагалсаваць.

Сьвятлана Ціханоўская заклікала беларусаў пазьбягаць удзелу ў рэжымных мерапрыемствах, назваўшы будучую кампанію «рытуалам без сэнсу і справядлівасьці».

«Я заклікаю вас выказаць нязгоду з выбарчым фарсам — хаця я разумею, што ва ўмовах тэрору бясьпечных спосабаў супраціву амаль не засталося», —падкрэсьліла яна.

Што трэба ведаць пра Адзіны дзень галасаваньня – 2024

  • 25 лютага 2024 году ў Беларусі праходзіць так званы Адзіны дзень галасаваньня, у рамках якога выбіраюць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га скліканьня і дэпутатаў мясцовых саветаў 29-га скліканьня.
  • Пратаколы з камісій павінны паступіць у ЦВК не пазьней за 29 лютага.
  • Датэрміновае галасаваньне праходзіла з 20 па 24 лютага. ЦВК заявіла, што за 5 дзён датэрмінова прагаласавалі 41,71% грамадзян, якія ўключаныя ў сьпісы для галасаваньня.
  • Парог яўкі на гэтых выбарах адменены — яны адбудуцца пры любой колькасьці выбарнікаў. Незалежных назіральнікаў на выбарах няма, як і апазыцыйных кандыдатаў. Прозьвішчы сябраў выбарчых камісіі засакрэчаныя. На ўчастках узмацнілі ахову.
  • Перадвыбарная агітацыя праходзіла з 31 студзеня па 24 лютага, рэгістрацыя кандыдатаў — з 16 студзеня да 30 студзеня.
  • Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» падкрэсьлілі, што ў сувязі з рэпрэсіўнымі рызыкамі будзе працаваць экспэртная місія, а не «клясычнае» назіраньне, якое ажыцьцяўлялася падчас ранейшых кампаній.
  • Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч лічыць, што Лукашэнка разглядае выбары як «ваенную апэрацыю». Ён упэўнены, што абсалютная большасьць як сярод прыхільнікаў, так і сярод праціўнікаў Лукашэнкі выдатна разумее, што ў сёньняшніх умовах гэта суцэльная імітацыя.
  • Улады вырашылі не запрашаць АБСЭ для назіраньня празь Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ). АБСЭ cкрытыкавала ўлады Беларусі за гэтую адмову.
  • Кіраўнік штабу місіі назіральнікаў ад СНД Леанід Анфімаў заявіў, што ў Вярхоўны суд падалі 6 скаргаў аб выбарах. Назіральнікі ад СНД прапанавалі іх лічыць «неабгрунтаванымі».
  • Выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу 8-га скліканьня адбудуцца 4 красавіка 2024 году. Вылучэньне кандыдатаў у члены СР мясцовымі саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі павінна адбыцца не пазьней за 21 сакавіка 2024-га.
  • Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазыцыі. Незалежных назіральнікаў на выбарах няма: Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (БДІПЧ АБСЭ) запрашэньня не атрымала.
  • На гэтых выбарах няма і апазыцыйных кандыдатаў — да выбараў дапусьцілі толькі ляяльных рэжыму кандыдатаў. Паводле кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі, усе 12 скаргаў на адмовы ў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты (у тым ліку 2 скаргі ў суды) адхілілі.
  • Па выніках датэрміновага галасаваньня ЦВК даў справаздачу аб рэкорднай яўцы выбарнікаў — 41,71%. Незалежныя назіральнікі называюць датэрміновае галасаваньне адным з мэханізмаў масавых фальсыфікацый.
  • З 1996 году незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG