Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі хочуць абавязаць грамадзян паведамляць аб адкрыцьці рахункаў у замежных банках


Банк у Грузіі, ілюстацыйнае фота
Банк у Грузіі, ілюстацыйнае фота

Раней гэта былі абавязаныя рабіць толькі арганізацыі.

На Нацыянальным прававым партале апублікавалі праект зьмен у Падатковы кодэкс Беларусі.

Як піша выданьне «Зеркало», беларусам прапануюць паведамляць аб адкрыцьці або закрыцьці рахунку ў замежным банку. Зьмяненьне можа закрануць фізычных асобаў — рэзыдэнтаў Беларусі.

Нерэзыдэнты ня будуць абавязаныя паведамляць аб апэрацыях, «калі атрыманыя з выкарыстаньнем такога рахунку даходы не зьяўляюцца аб’ектам падаткаабкладаньня ў Рэспубліцы Беларусь». Падатковым рэзыдэнтам лічыцца асоба, якая стала жыве ў краіне як мінімум 183 дні на год.

Згодна зь бягучай рэдакцыяй Падатковага кодэксу, аб адкрыцьці замежных рахункаў былі абавязаныя апавяшчаць толькі арганізацыі. Раней такое палажэньне тычылася асоб, але пазьней яго скасавалі.

Праект зьмен ухвалены Саветам Рэспублікі. У ім, апрача іншага, прапануюць павысіць падатковую стаўку для беларусаў, якія зарабляюць больш як 200 тысяч рублёў за год.

Раней улады Беларусі абавязалі сваіх грамадзян паведамляць аб дазволах на жыхарства і іншых дакумэнтах замежных краін, якімі яны валодаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG