Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя апярэджвае Кітай паводле колькасьці насельніцтва


Да сярэдзіны году ў Індыі будзе пражываць амаль на тры мільёны чалавек больш, чым у Кітаі, прагназуе ААН.

Экспэрты адзначаюць, што насельніцтва Індыі маладзейшае, чым у КНР, таму разрыў будзе толькі павялічвацца, паведамляе DW.

Кожны трэці жыхар Зямлі — грамадзянін Кітаю ці Індыі. У кожнай з гэтых краінаў пражывае прыкладна па 1,4 мільярды чалавек. Кітай доўгі час быў лідэрам паводле колькасьці насельніцтва, але зараз яго абганяе Індыя — да сярэдзіны году ў Індыі будзе пражываць прыкладна на тры мільёны чалавек больш, чым у КНР, прагназуе Фонд ААН у галіне народанасельніцтва ў дакладзе, абнародаваным у сераду, 19 сакавіка. На трэцім месцы з вялікім адрывам ідуць ЗША (340 мільёны чалавек).

Калі менавіта Індыя абгоніць Кітай, невядома, бо для такога прагнозу адсутнічаюць дакладныя зьвесткі. Напрыклад, у Індыі апошні перапіс насельніцтва праводзіўся ў 2011 годзе. Паводле падліках некаторых экспэртаў, Індыя перагоніць Кітай ужо ў красавіку.

Тэмпы росту насельніцтва запавольваюцца

У дакладзе ААН зазначаецца, што тэмпы прыросту насельніцтва ў абедзьвюх краінах зьніжаюцца, прычым у Кітаі — значна больш, чым у Індыі. Паводле афіцыйных зьвестак, з 2011 году насельніцтва Індыі павялічваецца ў сярэднім на 1,2%, у той час як у папярэднюю дэкаду яно прырастала на 1,7 % штогод. Між тым у Кітаі ў канцы мінулага году пражывала 1.411 мільёнаў чалавек — на 850 тысячаў менш, чым годам раней.

Як адзначаюць экспэрты, насельніцтва Індыі значна маладзейшае за насельніцтва Кітая, таму разрыў паміж гэтымі дзьвюма краінамі ў бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі толькі павялічыцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG