Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканаміст: Наш рубель абясцэньваецца, бо расьце залежнасьць ад Расеі


Алесь Аляхновіч
Алесь Аляхновіч

Ужо другі месяц запар беларускі рубель таньнее да даляра, эўра і юаня, умацоўваючыся толькі да расейскага рубля. У гэты ж час МВФ і Сусьветны банк прагназуюць, што ВУП Беларусі вырасьце у 2023 годзе ўсяго больш як на паўадсотка.

Што адбываецца зь беларускай эканомікай і што яе чакае ў бліжэйшай будучыні? Тлумачыць прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях эканамічных рэформаў і віцэ-прэзыдэнт Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч.

«Каб зразумець, што адбываецца зь беларускім рублём, трэба паглядзець на структуру беларускай эканомікі. Пасьля пачатку вайны беларуская эканоміка стала яшчэ больш залежнай ад расейскай. Калі раней на Расею выпадала 40% беларускага экспарту, то цяпер гэта прыблізна дзьве траціны. І тое, што адбываецца ў Расеі, аўтаматычна ўплывае на нас. Ад студзеня расейскі рубель абясцэніўся на 20%, у нас курс за гэты час абясцэніўся прыблізна на 13%, таму патэнцыял яшчэ ёсьць. Справа ў тым, што каб беларускія прадпрыемствы маглі далей пастаўляць свае тавары ў Расеі, курс беларускага рубля павінен ісьці разам з расейскім», — кажа Аляхновіч.

28 лістапада 2022 году Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў найважнейшыя парамэтры прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2023 год, згодна зь якімі прырост ВУП заплянаваны на ўзроўні 3,8 працэнта.

У студзені 2023 году да студзеня 2022-га падзеньне ВУП склала 5%, за першыя два месяцы гэтага году — 3,6%.

У 2022 годзе ВУП Беларусі зьнізіўся на 4,7%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG