Ва Ўкраіне ствараюць «Гвардыю наступу» для вызваленьня захопленых Расеяй тэрыторый

Вайсковец Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны. Ілюстрацыйнае фота
Вайсковец Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны. Ілюстрацыйнае фота

Задача гэтага праекту, які ініцыяваў загінулы пад Кіевам міністар унутраных спраў Манастырскі, аб’яднаць матываваных добраахвотнікаў для падрыхтоўкі і ўдзелу ў наступальных апэрацыях.

Ва Ўкраіне больш як тысяча добраахвотнікаў далучыліся да брыгад «Гвардыі наступу», якія будуць ваяваць у складзе баявых падразьдзелаў Нацыянальнай гвардыі, Нацыянальнай паліцыі і памежнікаў.

Задачай гэтага праекту аб’яднаць матываваных добраахвотнікаў для падрыхтоўкі і ўдзелу ў наступальных апэрацыях для ўзмацненьня асноўных сілаў абароны Ўкраіны.

Як паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook Расьціслаў Сьмірноў, дарадца міністра ўнутраных спраў, гэты праект рыхтаваў ягоны сябар Дзяніс Манастырскі, які загінуў пры падзеньни верталёта ў Браварах пад Кіевам разам зь іншымі прадстаўнікамі кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

У «Гвардыі наступу» будзе створана восем брыгад, кожнай зь якіх будзе мець сваю ўласную назву: «Сталёвая мяжа», «Чырвоная каліна», «Люць», «Кара-Даг», «Азоў» і іншыя.

Аб службе ў «Гвардыі наступу» ўжо заявілі вайскоўцы, якія абаранялі Кіеў, Марыюпаль, а таксама ваявалі ў Данецкай і Луганскай абласьцях.

​
XS
SM
MD
LG