ЗША абвясьцілі пра новы пакет вайсковай дапамогі Ўкраіне, у ім ракеты для HIMARS, якія б’юць на 150 км

Пэнтагон. І люстратыўнае фота
Пэнтагон. І люстратыўнае фота

Новыя ракеты GLDSB для комплексаў HIMARS змогуць дабіць да ваенных аб'ектаў Расеі на поўначы анэксаванага Крыму.

Злучаныя Штаты Амэрыкі абвясьцілі аб выдзяленьні чарговага пакету вайсковай дапамогі Ўкраіне на 2,2 мільярда даляраў. У пералік вайсковай тэхнікі, якую Вашынгтон перадасьць Кіеву, увайшлі супрацьтанкавыя ракеты Javelin, артылерыйскія боепрыпасы, а таксама ракеты вялікай дальнасьці (150 км) для комплексаў HIMARS, якія ЗША перадалі раней.

Пералік асноўных узбраеньняў

Частку дапамогі (на 1,725 мільярда даляраў) прафінансуе фонд, вядомы як Ініцыятыва садзейнічаньня бясьпецы Ўкраіны (USAI).

Пералік узбраеньня, як паведаміў «Голас Амэрыкі», уключае

  • дадатковыя 155-мм артылерыйскія снарады,
  • 120-мм мінамётныя боепрыпасы,
  • 190 буйнакалібэрных гармат зь цеплавізійнымі прыцэламі і адпаведнымі боепрыпасамі для супрацьдзеяньня бесьпілётнікам,
  • 181 машыну з абаронай ад мін (MRAP),
  • 250 комплексаў Javelin,
  • 2000 супрацьтанкавых ракет,
  • супрацьпяхотныя боепрыпасы Claymore,
  • падрыўныя боепрыпасы,
  • а таксама рыштунак для вайскоўцаў для халоднага надвор’я.


Прадстаўнік Пэнтагону Пэт Райдэр пацьвердзіў, што новы пакет зброі для Ўкраіны ўтрымлівае высокадакладныя снарады GLSDB, перадае карэспандэнт «Голасу Амэрыкі».

У інфаграфіцы Reuters больш цёмным колерам паказаная 150-кілямэтровая зона паражэньня GLDSB. Узброеныя сілы Ўкраіны змогуць дастаць, напрыклад, да вайсковых аб'ектаў РФ на поўначы Крыму.

Безь зьнішчальнікаў

У новы пакет дапамогі не ўвайшлі заходнія вайсковыя самалёты. Украіна прасіла зьнішчальнікі F-15 і F-16. Але ў Белым доме заявілі, што ня будуць перашкаджаць, калі іншыя хаўрусьнікі захочуць перадаць такія самалёты Ўкраіне.

​
XS
SM
MD
LG