Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлін вырашыў перадаць Украіне 88 танкаў Leopard 1. Раней было рашэньне аб пастаўках Leopard 2


Танкі Leopard 1
Танкі Leopard 1

Да «танкавай кааліцыі» ў падтрымку Ўкраіны далучылася як мінімум 12 краін.

Нямеччына ўхваліла экспарт ва Ўкраіну баявых танкаў Leopard 1 са складоў прамысловасьці, паведаміў 3 лютага прадстаўнік ураду на прэс-канфэрэнцыі ў Бэрліне.

Агульная колькасьць танкаў – 88 штук, яны знаходзяцца на складах кампаніі-вытворцы Rheinmetall, пастаўкі могуць пачацца ў бліжэйшыя тыдні.

Leopard 1 не такія дасканалыя, як Leopard 2, якія Нямеччына і іншыя краіны абяцалі на мінулым тыдні, але іх могуць паставіць раней.

На мінулым тыдні Нямеччына, якая доўга працівілася заклікам шэрагу краін перадаць Украіне танкі, пагадзілася даць Украіне баявыя танкі Leopard 2 для двух батальёнаў. У якасьці першага кроку Бэрлін перадасьць 14 танкаў са складоў Бундэсвэру. Акрамя таго, Нямеччына дасьць адпаведныя дазволы партнэрам, якія жадаюць перадаць ва Ўкраіну танкі гэтай мадэлі са сваіх складоў.

25 студзеня прэзыдэнт Джо Байдэн заявіў, што ЗША перададуць Украіне 31 танк M1 Abrams. Белы дом заяўляе, што перадача Ўкраіне танкаў Abrams «зойме шмат месяцаў».

Па словах прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, у «танкавай кааліцыі» ўжо 12 краін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG