Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марока перадала Ўкраіне танкі Т-72Б, закупленыя ў Беларусі


Украінскія вайскоўцы кіруюць танкам Т-72 на перадавой, 13 ліпеня 2022
Украінскія вайскоўцы кіруюць танкам Т-72 на перадавой, 13 ліпеня 2022

Марока перадала Ўкраіне танкі Т-72Б, якія праходзілі мадэрнізацыю ў Чэхіі на прадпрыемствах Excalibur Army, паведаміла альжырскае выданьне Menadefense.

Menadefense, без спасылкі на крыніцу, сьцьвярджае, што каля 20 перададзеных танкаў ужо адпраўлены ў зону баявых дзеяньняў.

Рашэньне, паводле выданьня, было прынятае на сустрэчы на авіябазе Рамштайн у Нямеччыне летась у красавіку.

Марока ўдзельнічала ў ініцыяванай ЗША сустрэчы ў падтрымку Ўкраіны разам зь іншай краінай Паўночнай Афрыкі, Тунісам.

Паводле зьвестак Menadefense, агулам мараканская армія ў 1999–2000 гады закупіла з рэзэрваў беларускага войска 148 танкаў Т-72, 136 танкаў Т-72Б і 12 танкаў Т-72БК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG