Гэта вынікае з дасьледаваньня швайцарскага Ўнівэрсытэту Санкт-Галену.
Дасьледнікі падлічылі, што на момант поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў Расеі актыўна працавалі 2405 даччыных кампаній, якія належалі 1404 кампаніям з краін ЭЗ і G7. Менш за 9% зь іх вывелі хаця б адну дачку з расейскага рынку, кажуць экспэрты.
Дасьледаваньне паказала, што амэрыканскія кампаніі больш ахвотна пакідалі Расею, чым іншыя заходнія фірмы. Амаль 18% амэрыканскіх даччыных кампаній, якія працуюць у Расеі, цалкам спынілі сваю дзейнасьць пасьля пачатку вайны — у параўнаньні з 15% японскіх і толькі 8,3% эўрапейскіх.
Гэтыя высновы ставяць пад сумнеў гатоўнасьць заходніх фірмаў адмовіцца ад удзелу ў эканоміцы Расеі, якую ўрады заходніх краін лічаць геапалітычным канкурэнтам, гаворыцца ў заяве ўнівэрсытэту Санкт-Галену.