Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыгуначнікі: у Беларусь прыбылі яшчэ два эшалёны з расейскімі вайскоўцамі і ваеннай тэхнікай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тэлеграм-канал «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» паведамляе, што ў краіну прыбылі два эшалёны з расейскімі вайскоўцамі і тэхнікай.

Па падліках чыгуначнікаў, яны прывезьлі ў краіну каля 200 расейскіх вайскоўцаў і 91 адзінку тэхнікі.

Тэлеграм-канал паведамляе, што два расейскія эшалёны адправілі са станцыі Кантэміроўка, што ў Варонескай вобласьці 8 і 9 студзеня:

— Першы налічваў 43 вагоны з якіх: адзін пасажырскі (каля 50 чалавек) і 42 вагона-плятформы. Ён прыбыў на чыгуначную станцыю Слонім у Горадзенскай вобласьці 11 студзеня ў 00.15. Па нашых дадзеных, сярод тэхнікі ў эшалёне прыбылі: мінімум два бэнзавозы «Урал», два БТРы, шэсьць грузавікоў («Урал» і КамАЗ, некаторыя — «КУНГ»), а таксама адзін прычэп (генэратар), адзін аўтакран КамАЗ, два бэнзавозы МАЗ і адзін УАЗ «Патрыёт». На некаторых машынах быў знак «Z».

На наступны дзень, 12 студзеня ў 08:00, на станцыю Слонім з Кантэміроўкі прыбыў яшчэ адзін эшалён Узброеных сіл РФ, які налічваў ужо 52 вагоны: тры пасажырскія (каля 150 чалавек) і 49 вагонаў-плятформ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG