Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэф NASA лічыць, што Кітай хоча забараніць іншым краінам дасьледаваць Месяц


Кітайскі касьмічны апарат, які вярнуўся з дасьледаваньняў Месяцу, 17 сьнежня 2020 году
Кітайскі касьмічны апарат, які вярнуўся з дасьледаваньняў Месяцу, 17 сьнежня 2020 году

Ужо ў 2030-я на Месяцы можа паўстаць кітайская сталая станцыя.

Пра гэта шэф NASA Біл Нэльсан сказаў у інтэрвію нямецкаму выданьню Bild. Амэрыканец заявіў: «Кітайская касьмічная праграма — гэта вайсковая касьмічная праграма».

У адрозьненьне ад амэрыканскай праграмы Artemis, якая не адмаўляецца ад супрацоўніцтва з іншымі краінамі, Кітай ня дзеліцца вынікамі сваіх дасьледаваньняў і ў будучыні можа адмовіць іншым дзяржавам у доступе на Месяц. Кіраўнік NASA назваў гэта новай касьмічнай гонкай, калі раней ЗША вялі яе з СССР, то цяпер — з Кітаем.

Ужо ў 2030-я гг., калі верыць кітайскім дзяржаўным СМІ, на Месяцы зьявіцца сталая кітайская станцыя, якую могуць пабудаваць і абслугоўваць разам з Расеяй.

Нэльсан упэўнены, што галоўнай задачай кітайскай касьмічнай станцыі будзе зьнішчэньне апаратаў іншых краін. Ён адзначыў, што Кітай сапраўды дамогся вялікіх посьпехаў, але здарылася гэта дзякуючы скрадзеным тэхналёгіям.

Мільярды, укладзеныя Пэкінам у сваю касьмічную праграму, дазволілі кітайцам канкураваць з ЗША ў засваеньні Месяца. Раней Кітай стаў першай краінай, якой удалося пасадзіць касьмічны карабель на нябачнай частцы спадарожніка Зямлі і правесьці там дасьледаваньні.

Раней кіраўнік КНР Сі Цзінпін казаў пра тое, што адной з галоўных мэтаў Кітаю ёсьць дасягненьне поспехаў у космасе, што павялічыць магутнасьць дзяржавы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG