Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палявога шпіталя ў Нароўлі больш няма. Што з прысутнасьцю расейскіх вайскоўцаў на Палесьсі


Каля расейскага вайсковага палявога шпіталя ў Нароўлі Гомельскай вобласьці. 1 сакавіка 2022 году
Каля расейскага вайсковага палявога шпіталя ў Нароўлі Гомельскай вобласьці. 1 сакавіка 2022 году

Жыхары Нароўлі паведамілі Свабодзе, што на тэрыторыі былой аўтабазы, дзе ў час вайны працаваў расейскі палявы шпіталь цяпер чыста. «Усе шатры сабралі і зьехалі. Пасьля іх нават нехта прыбраў тэрыторыю», — паведаміў мясцовы жыхар.

Тым ня менш на гэты момант шмат расейскіх вайскоўцаў застаюцца ў Нароўлі. «Іхныя грузавікі езьдзяць па Нароўлі сёньня туды-сюды. У крамах скупляюць алькаголь, цыгарэты, харчы. Іх ну вельмі шмат! Адчуваньне, што болей, чым жыхароў Нароўлі», — зазначыў мясцовы чалавек.

Жыхары Мазыра пацьвярджаюць, што расейскія вайскоўцы пакуль нікуды ня зьніклі з гораду. «Усюды — у крамах, на рынку, у барах, рэстаранах — іх можна сустрэць, прычым натоўпамі ходзяць», — расказаў мясцовы жыхар.

Жыхары Гомля таксама кажуць, што расейскіх вайскоўцаў у горадзе «шмат і яны ўсюды».

Крыніца Свабоды расказала, што з Цэнтру радыяцыйнай мэдыцыны, дзе ад пачатку вайны лячылі расейскіх параненых, выехалі расейскія лекары. «Больш ля Цэнтру няма ані санітарных „ПАЗ“, ані „Ўралаў“, якія перавозілі параненых і трупы», — падзялілася крыніца.

Тым часам пад Брагінам гуртуюцца беларускія кантрактнікі і тыя, хто на тэрміновай службе. Як паведамляла Свабода, частку 11-й мэханізаванай брыгады (Слонім) перавялі пад Брагін. Куды дакладна, невядома.

«Яны цяпер там жывуць у намётах. Дзе „там“, дакладна невядома і ім гаварыць нельга. Там жа разгарнулі палявую кухню. Прычым высьветлілася, што там ня толькі мэханізаваная брыгада са Слоніма, але і іншыя часткі. На дзень у іх забіраюць тэлефоны. Вечарам даюць на некаторы час, каб сазваніцца з роднымі. Пакуль нічога ня робяць, „абжываюцца“. Апроч „камандзіровачных“ (а гэта 9 рублёў), ім даплачваюць па 12 рублёў як за баявое дзяжурства», — распавяла маці аднаго з кантрактнікаў.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG