Вялікая Брытанія ўзмацняе санкцыі і ваенную падтрымку Ўкраіны пасьля Бучы

Борыс Джонсан
Борыс Джонсан

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан заявіў, што «агідныя напады на мірных жыхароў» у Бучы і Ірпені пад Кіевам зьяўляюцца доказам таго, што Расея рабіла ваенныя злачынствы ва Ўкраіне.

Таксама Джонсан заявіў, што Вялікая Брытанія ў адказ узмоцніць санкцыі і ваенную дапамогу, піша агенцтва Reuters.

«Я зраблю ўсё, што ў маіх сілах, каб замарыць голадам ваенную машыну Пуціна», — сказаў Джонсан у заяве ў нядзелю, 3 сакавіка. — Мы таксама пашырым наш пакет гуманітарнай дапамогі тым, хто мае патрэбу на месцах».

Міністэрства абароны Расеі абвергла абвінавачаньні Ўкраіны ў нападах на мірных жыхароў, заявіўшы, што кадры і фатаграфіі, на якіх бачныя трупы ў Бучы, былі «чарговай правакацыяй» Кіева.

Пазьней ТАСС працытавала заяву ваеннага ведамства Расеі наконт Бучы:

«За час знаходжаньня гэтага населенага пункту пад кантролем расейскіх узброеных сіл ніводзін мясцовы жыхар не пацярпеў ад якіх-небудзь гвалтоўных дзеяньняў».

Вуліцы Бучы заваленыя целамі мірных жыхароў пасьля расейскай акупацыі — фотасьведчаньне

1/13
У першыя дні красавіка шэраг журналістаў змаглі патрапіць у найбуйнейшыя гарады Кіеўскай вобласьці адразу пасьля іх вызваленьня.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
2/13

3/13

4/13

5/13

6/13

7/13

8/13

9/13

10/13

11/13

12/13

13/13

Previous slide
Next slide

Таксама ў расейскім Міністэрстве абароны заявілі, што ўвесь час, пакуль горад знаходзіўся пад кантролем расейскіх узброеных сіл, паўднёвыя ўскраіны гораду, у тым ліку жылыя кварталы, нібыта кругласутачна абстрэльваліся ўкраінскімі войскамі з буйнакалібэрнай артылерыі, танкаў і рэактыўных сыстэм залпавага агню.

​
XS
SM
MD
LG