Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Беларусь абмяркоўваюць будаўніцтва новай АЭС, — кіраўнік «Расатама»


БелАЭС

Расея і Беларусь вядуць перамовы аб магчымым будаўніцтве новай АЭС, заявіў у суботу ў інтэрвію тэлеканалу «Россия 24» кіраўнік «Расатаму» Аляксей Ліхачоў. Яго словы цытуе агенцтва Інтэрфакс.

«Усё большая і большая колькасьць краін прымаюць рашэньні або аб пашырэньні сваіх атамных магутнасьцяў або прыходзяць у „атамны клюб“. Яскравы такі прыклад — Беларусь. Прайшло менш за 10 гадоў (з пачатку будаўніцтва), адзін блёк (Беларускай АЭС) ужо ўстойліва працуе, фізычны запуск другога адбыўся пад новы год. І першае пытаньне, якое нам задае ўрад Беларусі: а як мы будзем дзейнічаць, калі зьбяромся будаваць яшчэ адну атамную станцыю ў Рэспубліцы Беларусь? Мы зь вялікай цеплынёй успамінаем усё, што адбывалася за гэтыя гады, але апэтыт прыходзіць падчас ежы, і мы ўжо абмяркоўваем будаўніцтва другой станцыі», — паведаміў Ліхачоў.

Раней паведамлялася, што Беларусь разглядае магчымасьць будаўніцтва другой АЭС, адпаведнае даручэньне Лукашэнкі прапрацоўвае ўрад, заявіў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка ў канцы сьнежня.

«Пытаньне ня вельмі простае, трэба правесьці вялікі абʼём навуковых дасьледаваньняў, ня толькі эканамічных разьлікаў, зыходзячы з комплекснай праграмы разьвіцьця краіны», — сказаў Галоўчанка падчас наведваньня БелАЭС.

Для фінансаваньня будаўніцтва БелАЭС быў прыцягнуты расейскі дзяржкрэдыт на $10 млрд. Першы энэргаблёк увялі ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 году. Па словах Галоўчанкі, увод другога энэргаблёка заплянаваны да лета 2022 года.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG