Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аварыі на Узьдзеншчыне загінула дзяўчына, 11 пасажыраў шпіталізавалі


Адзін з аўтамабіляў, які пацярпеў у аўтакатастрофе
Адзін з аўтамабіляў, які пацярпеў у аўтакатастрофе

Трагедыя адбылася праз галалёдзіцу, сутыкнуліся два аўтамабілі, сутыкненьне сталася фатальным.

Увечары нядзелі, 2 студзеня, кіроўца Opel Vivaro рухаўся па дарозе Менск — Мікашэвічы. Ва Узьдзенскім раёне каля вёскі Басманаўка ён не ўлічыў галалёдзіцы. Аўтамабіль вылецеў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з маршруткай.

У выніку ДТЗ за дзень да свайго дня нараджэньня загінула 24-гадовая пасажырка Opel Vivaro.

Другі аўтамабіль, які трапіў у ДТЗ пад Басманаўкай
Другі аўтамабіль, які трапіў у ДТЗ пад Басманаўкай

«Абодва кіроўцы і дзевяць пасажыраў маршрутнага таксі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці, усіх шпіталізавалі», — гаворыцца ў паведамленьні Сьледчага камітэту.

СК завёў крымінальную справу па факце здарэньня.

У Беларусі і 3-4 студзеня захаваецца галалёдзіца ў шэрагу рэгіёнаў краіны, а таксама ў сталіцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG